лі́тара, -ы, мн. -ы, -тар, ж.

1. Знак азбукі.

2. У друкарскім наборы — металічны брусочак з рэльефным відарысам друкаванага знака (спец.).

Літара ў літару — вельмі дакладна.

|| прым. лі́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́тара

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́тара лі́тары
Р. лі́тары лі́тар
Д. лі́тары лі́тарам
В. лі́тару лі́тары
Т. лі́тарай
лі́тараю
лі́тарамі
М. лі́тары лі́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́тара ж.

1. бу́ква;

мала́я л. — стро́чная бу́ква;

вялі́кая л. — прописна́я бу́ква;

2. полигр. ли́тера;

л. ў ~ру — бу́ква в бу́кву;

л. зако́ну — бу́ква зако́на;

застава́цца мёртвай ~рай — остава́ться мёртвой бу́квой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́тара, ‑ы, ж.

1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары. Бядуля.

2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.

•••

Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.

Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літара (графічны знак) 6/390

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Літара (у друкарскім наборы) 6/390—391; 7/349; 11/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ТАРА ў друкарскім наборы,

прамавугольны брусочак з друкарскага сплаву, дрэва або пластмасы з рэльефнай (выпуклай) выявай (вочкам) літары, лічбы ці інш. знака на адным з яго тарцоў. Памеры Л. вызначаюцца кегелем, таўшчынёй і ростам (пастаянны для ўсіх Л.). Выкарыстоўваюцца як друкавальны элемент пры ручным ці літараадліўным наборы. Пры друкаванні вочка пакрываецца фарбай і дае адбітак на паперы.

Літара: а — ножка; б — галоўка; в — вочка; г — кегель; д — таўшчыня; е — рост (пастаянны для ўсіх літар).

т. 9, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́тара ж. Bchstabe m -ns, -n;

вялі́кая [загало́вачная] лі́тара grßer Bchstabe, Grßbuchstabe m;

мала́я лі́тара kliner Bchstabe;

лі́тара зако́на der Bchstabe des Gestzes;

лі́тара ў лі́тару wrtwörtlich, bchstabengetreu

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЛІ́ТАРА (лац. littera),

графічны знак у складзе алфавіта для абазначэння на пісьме пэўнага гука ці спалучэння гукаў. Л. бываюць рукапісныя і друкаваныя, малыя (радковыя) і вялікія. Звычайна Л. абазначае адзін гук, зрэдку — два, напр., «ёрш» («jоpш»), «яма» («jама»), Некаторыя Л. ў розных становішчах могуць абазначаць розныя гукі («быць» — «біць», «лук» — «люк»). Часам адзін гук перадаецца спалучэннем Л., напр., бел. «дж», «дз» («дж», «дз’»), польск. sz, cz («ш», «ч»), У некаторых сістэмах пісьма ёсць Л., якія гукаў не абазначаюць (бел. і рус. «ь», рус. «ъ»). Арфаграфія ў параўнанні з гукавымі сістэмамі развіваецца павольней, таму графічнае аблічча слова часта не супадае з яго гукавым складам, напр., бел. «касьба» («каз’ба»), рус. «вода» («вада»). У стараж.-грэч., стараж.-рус. і старабел. пісьменнасцях асобныя Л. мелі лікавае значэнне.

Літ.:

Сучасная беларуская літаратурная мова: Уводзіны. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. 3 выд. Мн., 1993;

Камароўскі Я.М. Сучасная беларуская арфаграфія. Мн., 1985.

А.​М.​Булыка.

т. 9, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́тара

(польск. litera, ад лац. littera)

1) графічны знак, які абазначае гук ці спалучэнне гукаў;

2) такі знак, выразаны на металічным брусочку для друкарскага набору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)