лі́павы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лі́павы лі́павая лі́павае лі́павыя
Р. лі́павага лі́павай
лі́павае
лі́павага лі́павых
Д. лі́паваму лі́павай лі́паваму лі́павым
В. лі́павы (неадуш.)
лі́павага (адуш.)
лі́павую лі́павае лі́павыя (неадуш.)
лі́павых (адуш.)
Т. лі́павым лі́павай
лі́паваю
лі́павым лі́павымі
М. лі́павым лі́павай лі́павым лі́павых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лі́павы

прыметнік, адносны

лі́павы I ли́повый;

~вая кара́ — ли́повая кора́;

л. чай — ли́повый чай; л. мёд ли́повый мёд

лі́павы II прост. (поддельный, фальшивый) ли́повый;

л. дакуме́нт — ли́повый докуме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́павы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліпы ​1, уласцівы ёй. Ліпавая кара. // Які складаецца з ліп, абсаджаны імі. Наабапал дарогі ў фальварак амаль ад самага лесу цягнуліся густыя старасвецкія ліпавыя прысады. Колас. // Зроблены з драўніны, лыка, кары ліпы. Ліпавая кадушка. □ З лесу выходзіць бацька. На ім доўгая белая кашуля і новыя ліпавыя лапці. Асіпенка. // Прыгатаваны, сабраны з ліпавага цвету. Ліпавы чай. Ліпавы мёд.

2. у знач. наз. лі́павыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца ліпа, джут і інш.

•••

Ліпавы цвет гл. цвет.

лі́павы 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падроблены, фальшывы, несапраўдны. Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́па², -ы, ж. (разм.).

Пра што-н. падробленае, фальшывае, несапраўднае.

|| прым. лі́павы, -ая, -ае.

Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́па¹, -ы, мн. -ы, ліп, ж.

Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі.

|| памянш. лі́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Абадраць як ліпку — аграбіць, адабраць усё (разм.).

|| прым. лі́павы, -ая, -ае.

Сямейства ліпавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліпня́к, -у́, м.

Ліпавы зараснік.

Разросся малады л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ли́повыйI бот. лі́павы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліпо́вы, см. лі́павы I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́пец

ліпавы мёд’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лі́пец
Р. лі́пцу
Д. лі́пцу
В. лі́пец
Т. лі́пцам
М. лі́пцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)