Лі́біла, ліпела ’прынада для лоўлі ракаў’ (Нас.), ’прыстасаванне для прынаджвання ракаў’ (бых., Рам. 8) маг. лібінне ’тс’ (Дэмб.), лібіць ’лавіць ракаў на прынаду, прынаджваць’ (Нас., Гарэц., Інстр. 2). Укр. лібёць ’палка з прыманкай на ракаў’. Да любівы (гл.), якое пад уплывам народнай этымалогіі ўзиікла з *лібівы ’нятлусты’ (аб мясе). Іменна такім мясам прынаджвалі ракаў (Трубачоў-Фасмер, 2, 493). Утворана ад lib‑ і суф. ‑dlo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́біць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. лі́блю лі́бім
2-я ас. лі́біш лі́біце
3-я ас. лі́біць лі́бяць
Прошлы час
м. лі́біў лі́білі
ж. лі́біла
н. лі́біла
Загадны лад
2-я ас. лі́б лі́бце
Дзеепрыслоўе
цяп. час лі́бячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Лі́віць ’прынаджваць’ (Др.-Падб.). Да лібіць < лібіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́бела ’прынада для ракаў’ (рагач., Рам. 8), дзярж. le‑ bidlo ’тс’ (Карловіч, 3). Да лібіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́біла ’даўгавязая няўклюдная жанчына’, ’лытка’, ’прыстасаванне для лоўлі ракаў’ (Бяльк.). Да прасл. libь > любі́вы (гл.), параўн. таксама каш. lëbi ’празмерна высокі’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, ст.-чэш. libí ’нятлусты’, літ. líebas ’хваравіты, тонкі, худы, з тонкімі нагамі’. Гл. яшчэ лі́біла, лы́нды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)