лё́скат
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
лё́скат |
| Р. |
лё́скату |
| Д. |
лё́скату |
| В. |
лё́скат |
| Т. |
лё́скатам |
| М. |
лё́скаце |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лёскат, ‑у, М ‑каце, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўся глухі стук, лёскат каменняў. Самуйлёнак. На паўвоза ці зусім пустыя памчаліся да дарогі павозкі, поўнячы лёскатам наваколле. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл. loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел. лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус. зах., паўдн. лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліскату́ха ’званок’ (чач., Мат. Гом.). Да лёскат (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шамкі́, ‑оў; адз. няма.
Бразготкі, бомы. Гаворку мужчын раптам перарвала бразгатанне шамкоў і лёскат жалезных восей з Грамабоевага падворку. Крапіва. Дзесьці гудзе паравік і звоняць рамізніцкія шамкі. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́мы, ‑ая, ‑ае.
Дзікі, роспачны. Раптам крык, Немы крык, З лесу крык страсянуў цішыню. Куляшоў. Пачуўся гром выбуху, лёскат жалеза, усплёск вады і немы, роспачны голас чалавека... Дуброўскі.
•••
Немым голасам гл. голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Утвараць гукі, падобныя на лёскат зубоў. — Сяджу, калачуся, а .. [ваўкі] ўжо цахкаюць тут, ляскаюць зубамі. Сабаленка. Працаваў дзядзя Міша нажніцамі, але яны не цахкалі, а шапацелі, спявалі! Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Пачаць моцна і доўга ляпаць. Лёскат варты.. гнаўся за ім услед. — Ажно апрацівела. Вось разляпаўся, дурніла, — вылаяўся Васіль. Гартны.
2. Раскідацца, распырскацца. Гразь разляпалася ва ўсе бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лабзава́ць ’есці (слівы, яблыкі)’. У выразе: …лабзуе, аж лёскат ідзе… (любан., Нар. словатв.) генетычна звязана з літ. lapsėti ’прагна есці, жэрці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)