лё́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лё́д льды́
ільды
Р. лёду
ільду
льду́
льдо́ў
ільдоў
Д. лёду
ільду
льду́
льда́м
ільдам
В. лё́д льды́
ільды
Т. лёдам
льдо́м
ільдом
льдамі
ільдамі
М. лёдзе льда́х
ільдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лёд, лёду, ільду́ і (пасля галосных) льду, мн. ільды́ і (пасля галосных) льды, ільдо́ў (льдо́ў), м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан.

Палярныя льды.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — жыць у бядзе, дарэмна дабіваючыся лепшага.

|| памянш. лядо́к, -дку́, м.

|| прым. ледзяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёд лёд, род. лёду м., мн. ільды́, -до́ў, (после гласных) льды, род. льдоў;

дрейфу́ющий лёд дрэйфуючы лёд;

лёд разби́т лёд разбі́ты;

лёд тро́нулся лёд крану́ўся;

на уста́х мёд, а на се́рдце лёд на языку́ мёд, а на сэ́рцы лёд;

би́ться как ры́ба об лёд бі́цца як ры́ба аб лёд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёд (род. лёду, мн. ільды́, (после гласных) льды, род. ільдо́ў (льдоў)) м. лёд;

дрэйфу́ючы л. — дрейфу́ющий лёд;

ве́чныя льды — ве́чные льды;

паля́рныя льды — поля́рные льды;

сухі́ л. — сухо́й лёд;

бале́т на лёдзе — бале́т на льду;

л. крану́ўсялёд тро́нулся;

бі́цца як ры́ба аб л. — би́ться как ры́ба об лёд;

на языку́ мёд, а на сэ́рцы л.посл. на языке́ медо́к, а на се́рдце ледо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёд, лёду (ільду); мн. льды (ільды), ‑оў; м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі льдзінкамі. Шыцік. Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду. Чорны. // толькі мн. (льды́, ‑оў). Вялікая колькасць ільдзін; суцэльны лёд. Вечныя льды. Палярныя льды.

•••

Сухі лёд — цвёрдая вуглекіслата, якая прымяняецца як ахаладжальны сродак.

Біцца як рыба аб лёд гл. біцца.

Зімой лёду не дастаць у каго гл. дастаць.

Лёд крануўся — пра пачатак якога‑н. дзеяння, руху.

Разбіць лёд гл. разбіць.

Як лёду — роўна, якраз, не больш і не менш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёд, лід ’замёрзлая вада’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк., Бяс., Ян., Сл. паўн.-зах.), лёдзіна, лёдіна, лёдына ’ільдзіна’ (Зн.; бяроз., лун., Шатал.). Укр. лід, рус. лёд, польск. lód, н.-луж. lod, в.-луж. lód, чэш. led, славац. ľad, славен. lę̑d, серб.-харв. ле̏д, макед. лед, лʼет, балг. лед, ледът, ст.-слав. ледълёд, мароз, лёдавы холад’. Прасл. ledъ адпавядаюць літ. ledùs, лат. lędusлёд’, а таксама формы з o‑асновай літ. lẽdasлёд’, ledaĩ ’град’, ст.-прус. ladis. Магчыма, роднасным будзе і ірл. ladg ’снег’ (Стоўкс, 239). Параўн. ст.-грэч. λίθος ’камень’. Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 339–341; Скок, 2, 283–284; Бязлай, 2, 130; Шустар-Шэўц, 856). Сюды ж лун. лёденік ’вада на паверхні лёду’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лядо́к гл. лёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяні́сты, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў лёд, падобны на лёд.

Ледзяністая маса.

|| наз. ледзяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зледзяне́лы, -ая, -ае.

1. Які пакрыўся лёдам, ператварыўся ў лёд.

Зледзянелая дарога.

2. Халодны, як лёд; адубелы.

Зледзянелыя рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́к

‘шматгадовы лёд у палярных водах’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́к па́кі
Р. па́ку па́каў
Д. па́ку па́кам
В. па́к па́кі
Т. па́кам па́камі
М. па́ку па́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)