лясні́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясні́чы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. лясні́чы лясні́чыя
Р. лясні́чага лясні́чых
Д. лясні́чаму лясні́чым
В. лясні́чага лясні́чых
Т. лясні́чым лясні́чымі
М. лясні́чым лясні́чых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лясні́чы м. лесни́чий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лясні́чы, ‑ага, м.

Загадчык лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясні́чы, лясні́чый, лыснэ́чы ’загадчык лясніцтва’, ’спецыяліст па лясной гаспадарцы’ (ТСБМ, Яруш.; смарг., Сл. ПЗБ; драг., КЭС), ст.-рус. лѣсничий, укр. лісни́чий, рус. лесни́чий, польск. leśniczy ’тс’. Утворана ад ляснік: lěsьnik‑jь > lěsьničii.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падло́ўчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (уст.).

1. Старшы аб’ездчык, ляснічы.

2. Старшы егер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесни́чий сущ. лясні́чы, -чага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падло́ўчы, ‑ага, м.

Уст.

1. Старшы аб’ездчык; ляснічы. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку. Колас.

2. Старшы егер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важні́чы ’асоба, адказная за ўзважванне’ (Нас.). Да важыць, вага; параўн. ляснічы, паляўнічы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улада́ранне, ‑я, н.

Панаванне дзе‑н. У першыя ж дні нямецкага ўладарання [у гарадку] былі арыштаваны мясцовы натарыус, старшыня абутковай арцелі і ляснічы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)