лясні́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лясні́цтва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Лясні́цтва
Р. Лясні́цтва
Д. Лясні́цтву
В. Лясні́цтва
Т. Лясні́цтвам
М. Лясні́цтве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лясні́цтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лясні́цтва лясні́цтвы
Р. лясні́цтва лясні́цтваў
Д. лясні́цтву лясні́цтвам
В. лясні́цтва лясні́цтвы
Т. лясні́цтвам лясні́цтвамі
М. лясні́цтве лясні́цтвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лясні́цтва ср. лесни́чество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лясні́цтва, ‑а, н.

Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам. // Гаспадарчыя будынкі, у якіх размяшчаецца ўпраўленне лясным участкам. Каля самага бору туліліся старыя будынкі лясніцтва — кантора, хаты ляснічага, лесніка, канюшня. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясні́цтва, лясні́ства, лясні́частва, лясні́чыства ’ўчастак лесу як гаспадарчая адзінка’, ’упраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам, і гаспадарчыя будынкі, дзе яно размяшчаецца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.). Форма лясніцтва (‑ства) з польск. leśnictwo, якое з leśnik, а ляснічаства — з рус. мовы. Да лясні́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лясні́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесни́чество лясні́цтва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́ча³, -ы, мн. -ы, дач, ж. (уст.).

Частка лясніцтва, вылучаная ў самастойную гаспадарку.

Лясныя дачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясні́чы, ‑ага, м.

Загадчык лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)