Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лясні́цтваср. лесни́чество
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лясніцтва 6/478, 481
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
лясні́цтва, ‑а, н.
Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам. // Гаспадарчыя будынкі, у якіх размяшчаецца ўпраўленне лясным участкам. Каля самага бору туліліся старыя будынкі лясніцтва — кантора, хаты ляснічага, лесніка, канюшня.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯСНІ́ЦТВА,
вытворча-тэрытарыяльная адзінка ў лясной гаспадарцы. Можа ўваходзіць у склад лясгаса або леспрамгаса. На замацаванай за ім тэрыторыі дзярж. ляснога фонду ажыццяўляе мерапрыемствы па вырошчванні, выкарыстанні і ахове лясоў, кантралюе работу лесанарыхтоўшчыкаў, дапамагае калгасам і саўгасам у арганізацыі і вядзенні гаспадаркі ў іх лясах, адпускае лес на пні і лесаматэрыялы, арганізуе і кантралюе нарыхтоўку грыбоў, ягад, лек. раслін, сена і інш.Асн.тэр. адзінка Л. — лясны квартал. Л. падзяляюцца на тэхн. ўчасткі (аб’езды), апошнія — на абходы. Адказны за вядзенне гаспадаркі ў Л. — ляснічы, у тэхн. участку — участковы тэхнік-лесавод, у абходзе — ляснік. На Беларусі (1999) 720 Л. сярэдняй пл. 9,25 тыс.га, у складзе якіх 1941 тэхн. ўчастак і 10,6 тыс. абходаў. Сярэдняя пл.тэхн. ўчастка 3,4 тыс.га, абходу — 630 га. У Л. могуць арганізоўвацца лясныя гадавальнікі, пункты па нарыхтоўцы і перапрацоўцы грыбоў і ягад. Л. ёсць у лясной гаспадарцы Расіі, многіх інш. краін свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лясні́цтван. Försteréi f -, -en, Fórstamt n -(e)s, -ämter
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Лясні́цтва, лясні́ства, лясні́частва, лясні́чыства ’ўчастак лесу як гаспадарчая адзінка’, ’упраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам, і гаспадарчыя будынкі, дзе яно размяшчаецца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.). Форма лясніцтва (‑ства) з польск.leśnictwo, якое з leśnik, а ляснічаства — з рус. мовы. Да лясні́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лясні́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)