ля́панне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ля́панне
Р. ля́пання
Д. ля́панню
В. ля́панне
Т. ля́паннем
М. ля́панні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ля́панне ср., разг.

1. стук м.; хло́панье; шлёпанье;

2. ля́панье;

1, 2 см. ля́паць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. ляпаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. [Наталлю Пятроўну] раптам пачало раздражняць выццё ветру, ляпанне аканіц і манатонны нудны скрып за акном. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

Л. малатком.

2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

Л. па плячы.

3. што. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

Л. гліну ў шчыліны.

4. перан., што. Гаварыць што-н. неабдумана, нетакгоўна.

Ляпае языком абы што.

|| зак. паля́паць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| аднакр. ля́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́панне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гне́ўны, ‑ая, ‑ае.

Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную. Грамовіч. // Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. // перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хло́панье

1. ля́панне, -ння ср., бра́зганне, -ння ср., гру́канне, -ння ср.;

2. ля́панне, -ння ср.; ля́сканне, -ння ср., пля́сканне, -ння ср.; ло́панне, -ння ср.;

3. хло́панне, -ння ср., ба́хканне, -ння ср.;

4. лы́панне, -ння ср.; см. хло́пать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпанье

1. шлёпанне, -ння ср., пля́сканне, -ння ср., ля́панне, -ння ср.;

2. шлёпанне, -ння ср.; см. шлёпать 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прихло́пывание

1. ля́панне, -ння ср.;

2. прысту́кванне, -ння ср.;

3. прысту́кванне, -ння ср., прычыня́нне, -ння ср.;

4. прышчамля́нне, -ння ср., прыбіва́нне, -ння ср.;

5. прыкрыва́нне, -ння ср., закрыва́нне, -ння ср.;

6. прысту́кванне, -ння ср.;

7. накрыва́нне, -ння ср.;

8. прыпля́сванне, -ння ср., пля́сканне, -ння ср.; см. прихло́пывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трепа́ние

1. развява́нне, -ння ср.; рва́нне, -ння ср.; матля́нне, -ння ср.; трасе́нне, -ння ср.; тармашэ́нне, -ння ср.; ту́занне, -ння ср.; перабіра́нне, -ння ср.; кудла́чанне, -ння ср.; цяга́нне, -ння ср.;

2. трапа́нне, -ння ср., дра́нне, -ння ср., бузава́нне, -ння ср.;

3. ля́панне, -ння ср., паля́пванне, -ння ср.;

4. трапа́нне, -ння ср.;

5. бузава́нне, -ння ср.; см. трепа́ть 1, 2, 4—6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)