ля́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ля́мка ля́мкі
Р. ля́мкі ля́мак
Д. ля́мцы ля́мкам
В. ля́мку ля́мкі
Т. ля́мкай
ля́мкаю
ля́мкамі
М. ля́мцы ля́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

Адвязаць лямкі.

Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. ля́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́мка ж. ля́мка;

цягну́ць ~ку — тяну́ть ля́мку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́мка ля́мка, -кі ж.; (в одежде — обычно) шле́йка, -кі ж.;

тяну́ть (тере́ть) ля́мку цягну́ць ля́мку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш. Бурлацкая лямка. □ Ісці было цяжка. Лямкі рэзалі плечы, а рэчавы мяшок спаўзаў на левы бок. Асіпенка. Мікола памог адвязаць лямкі, сабраць коўзкі і халодны шоўк парашута. Новікаў.

•••

Цягнуць лямку гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́мка1 ’шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу’, (перан.) ’ярмо, непрыемны абавязак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Яруш.). Укр. ля́ма, ля́мка ’тс’, ’шлейка’, рус. ля́мка ’тс’, ’стружка’, ’вяроўка’, ’пятля’, ’торба’, ’рукзак’, ст.-рус. лямкалямка’ (XVII ст.). У рус. мове гэта запазычанне з фін. lämsä ’пятля, повад, аркан’, саамск. карэльск. lamca ’вуздзечка’, саамск. нарв. lavčče, комі letš ’пятля’ (Каліма, 153). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 551.

Ля́мка2 ’пруг з тоўстага сукна’, ’надточаная частка падола ў світцы, спадніцы з іншага матэрыялу’ (Жд. 1, Бяльк., Нас.; смарг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lama, lamka ’аблямоўка, абшыты падол адзежыны’ (Слаўскі, 4, 36).

Ля́мка3 ’манішка’ (рас., Шатал.). Да лямка2 (гл.), аднак пры ад’ідэацыі семантыкі лексемы ля́мец ’каўнер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шляя́, -і́, мн. шле́і і (з ліч. 2, 3, 4) шляі́, шлей, ж.

1. Частка збруі, рэмень, які прымацаваны двума канцамі да хамута, агібае ўсё тулава каня і падтрымліваецца папярочнымі рамянямі.

2. У парнай запрэжцы: шырокая лямка, якая замяняе хамут.

|| прым. шле́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шле́йка ж.

1. (у платья, сорочки) брете́ль, брете́лька, пле́чико ср.;

2. ля́мка, шле́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сатрэ́цца; сцёрся, сце́рлася; зак.

1. Знікнуць ад выцірання, трэння або ўздзеяння якіх-н. знешніх прычын.

Надпіс на пліце сцёрся.

Лямка ад сумкі сцерлася.

2. перан. Прапасці, знікнуць.

Многія даты сцерліся ў памяці.

3. Ад доўгага ўжывання, трэння стаць тонкім, зменшыцца ў аб’ёме, атрымаць пашкоджанне.

Брусок сцёрся.

Манета сцерлася.

|| незак. сціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлея́

1. (часть сбруи) паўшо́ры, -раў ед. нет;

2. (лямка вместо хомута) шляя́, род. шляі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)