ляме́шка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | 
	
	
		
			| Н. | ляме́шка | 
		
			| Р. | ляме́шкі | 
		
			| Д. | ляме́шцы | 
		
			| В. | ляме́шку | 
		
			| Т. | ляме́шкай ляме́шкаю
 | 
		
			| М. | ляме́шцы | 
		
Крыніцы:
	
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
ляме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; ж.
Абл. Рэдкая каша з мукі з маслам ці салам. Кармілі звычайнай лямешкай, што складалася толькі з вады і мукі, без усялякай прыправы. Няхай.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ляме́шка 1 ’рэдкая страва з мукі’ (ТСБМ). Да ляме́ха (гл.).
Ляме́шка 2 ’няўклюдны, непаваротлівы чалавек’, лемешы́шчэ ’вельмі няздатны, няздольны, непаваротлівы чалавек’ (ТС). У выніку пераносу значэння з ле́мех (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
салама́та ж., кул., уст. куле́ш, род. куляшу́ м., ляме́шка, -кі ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Лементу́ха ’страва з ягад’ (ТС). Няясна. Магчыма да лямешка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ляме́ш 1 ’лямеш у плузе’ (брасл., ганц., Сл. ПЗБ; рагач., КЭС). Да ле́меш (гл.).
Ляме́ш 2, лымі́ш ’сыраваты, ацеслівы хлеб’, ’від печыва’ (глус., Мат. Янк.; Вешт.; брасл., драг., Сл. ПЗБ). Да ляме́ха, ляме́шка ’няўдала згатаваная страва’ (гл.). Аб мене граматычнага роду гл. Ільінскі (AfslPh, 29, 162).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ляме́ха, ляме́шка, леме́шка ’рэдкая каша з мукі з маслам ці салам’, ’зацірка’, ’кулеш з мукі’, ’густа звараная страва’, ’яда з грэцкай мукі з салам’ (раг., Сл. ПЗБ), ’ежа з падсмажанай мукі, залітай варам ці малаком’, ’расцёртая ў малацэ звараная бульба’ (ТСБМ, Маш., Нас., Янк. БП, Вешт., Мат. Гом., Растарг., ТС), глус. ’няўдала згатаваная страва’ (Мат. Янк.). Укр. лемі́шка, лімі́шка, лемʼєшка, рус. кастр., смал. леме́шка ’тс’. Польск. lemieszka ’тс’ з бел. (Слаўскі, 4, 148). Фасмер (2, 480) далучае да ўсх.-слав. лексемы і балг. лемец (лемец, лемъц, лимец) ’полба’, ’сорт пшаніцы, Triticum spelta’, аднак БЕР (3, 406) адносяць іх да запазычанняў з грэч. ἔλυμος ’проса’. Славен. lȋmec ’квашаніна’. Бязлай (2, 142), аднак, збліжае з ляме́шка. Найбольш прыймальным будзе паходжанне лексемы як запазычанне з угра-фінскіх моў: фін. liemi ’суп, поліўка’, мард. lʼemʼ венг. leves ’суп, сок’, вепск. lʼemuz ’поліўка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Верані́на ’вінегрэт’ (Бяльк.); ’лямешка’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. верени́на ’каша з мукі’. Падрабязна аб паходжанні слова гл. Трубачоў, Slavia, 29, 19. Слова можна вывесці і ад дзеяслова тыпу рус. дыял. верени́ть ’спешна што-небудзь рабіць’ (параўн. «верени́на — это муки насыпают, ды в кипяток» — СРНГ). Але не выключаецца, што верабі́на, верени́на < варенина. Параўн. рус. дыял. варе́нина ’варанае пойла для жывёлы’, варе́нина ’варанае мяса’. Адносна фанетыкі параўн. бел. дыял. верэ́нік (< варэ́нік).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)