лю́цік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лю́цік лю́цікі
Р. лю́ціка лю́цікаў
Д. лю́ціку лю́цікам
В. лю́цік лю́цікі
Т. лю́цікам лю́цікамі
М. лю́ціку лю́ціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лю́цік, -а і (зб.) -у, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна з ядавітым сокам і жоўтымі кветкамі.

|| прым. лю́цікавы, -ая, -ае.

Сямейства люцікавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́цік, -ка, собир. -ку м. лю́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́цік, ‑у, м.

Тое, што і казялец. Невысокая трава паабапал стракацела жоўтымі люцікамі, ружовымі смолкамі, сінімі званочкамі. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́тик бот. казяле́ц, -льцу́ м., лю́цік, -ка и (собир.) -ку м., курасле́п, -пу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліпу́цік, ліпу́чкі ’смолка ліпкая, Viscaria vulgaris Bernt. (ТС). Да ліпнуць (гл.). Утварыліся лексемы ад липуч‑ъ > лі‑пуч‑ъкъ са зменай ч > ц паводле лю́цік. Прымета ліпкасці была вырашальнай і пры ўтварэнні рус. разан. липник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тка, люткі ’гарошак балотны, Lathyrus pratensis L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Касп.). Да люцік (гл.). У рус. гаворках лексемай лютик называецца з паўтара дзесятка розных раслін; цвяр., вяц. лютки ’грушанка, Pyrola secunda L. і Pyrola uniflora L.’ У славац. гаворках для гарошка балотнага зарэгістраваны назвы: džuk, ďuk, dźukova nacina, і, калі ўлічыць суседняе ўкр. дюг ’злы дух’, можна меркаваць, што і назва лю́тка звязана з прыметнікам люты ’злы’. Аднак аб сувязі гэтай расліны са злым духам нічога не вядома (Махэк, Jména, 127–128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)