лю́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

|| прым. лю́тневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лю́тня

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лю́тня
Р. Лю́тні
Д. Лю́тні
В. Лю́тню
Т. Лю́тняй
Лю́тняю
М. Лю́тні

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лю́тня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лю́тня лю́тні
Р. лю́тні лю́тняў
Д. лю́тні лю́тням
В. лю́тню лю́тні
Т. лю́тняй
лю́тняю
лю́тнямі
М. лю́тні лю́тнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лю́тня ж., муз. лю́тня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́тня лю́тня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́тня, ‑і, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент.

[Польск. lutnia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́тня ’струнны шчыпковы музычны інструмент’ (ТСБМ), ст.-бел. лютня, лютина (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. lutnia ’тс’, ’сузор’е’, якое з с.-в.-ням. lūte (суч. ням. Laute) < італ. liuto, ст.-франц. leüt < араб. al‑ʼūd ’тс’ (Слаўскі, 4, 389; Булыка, Лекс. запазыч., 166). Сюды ж ст.-бел. лютниста ’лютніст’ (XVII ст.), якое са ст.-польск. lutnista < с.-в.-ням. lūtenist (Булыка, там жа, 159), а таксама бел. лютневы (аб музыцы) і лютнёвы ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́шня ’падпорка ручак у калёсах’ (Пятк.Карскі, Труды). З лютня (гл.) з другасным п‑.

Плюшня́ ’ступня’ (ганц., Сл. ПЗБ). З плюсна (гл.). Канец слова аформлены паводле ступня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарба́н ’струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры’ (ТСБМ), параўн.: “белорусский торбан (нечто вроде гитары)” (Шпіл., Путешествие, 115), тараба́н ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях’ (Варл.), сюды ж, магчыма, тараба́јка ’від гітары’ (Вруб.). Укр. то́рба́н ’музычны інструмент, падобны да бандуры’, рус. торба́н, польск. tyorba, torban, teorban ’вялікая лютня; бандура’. Праз польскую мову з італ. tiorbaлютня’. Інструмент вынайдзены ў XVI ст. у Фларэнцыі, паходжанне італьянскага слова невядома (Брукнер, 568; Фасмер, 4, 82; ЕСУМ, 5, 602). Агляд версій гл. Праці, 984–985. У народнай мове збліжана з тарабан ’барабан’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)