лю́ли межд., разг. лю́лі;
лю́ли́-лю́ли́ лю́лі-лю́лі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лю́лі! люлі‑люлі! — прыпеў у песні-калыханцы, ужываецца пры закалыхванні дзіцяці (Нас., ТСБМ). Укр. лю́лі, лю́лі‑лю́лі, рус. люли́, люлю́, польск. lu‑lu, lu‑li, чэш. luli, серб.-харв. љу̑, љу̏, балг. люли, лю‑лю. Выклічнік мовы дзіцяці. Параўн. падобныя літ. liū̃lia, liū̃li, лат. lul̃luo, lul̃lu, luļļu, ням. lullull, швед. lulla, а таксама ст.-інд. lṓlati ’рухаецца туды-сюды’ (Фасмер, 2, 545–546; Слаўскі, 4, 349; БЕР, 3, 578). Сюды ж лю́лінькі, лю́лічкі ’спаць’ (Нас.), люляшынкі ’тс’ (Федар. Дад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус. лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лё‑ люшки, укр. лелё. Відавочна, да прасл. leleti/lelejati > бел. лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)