люкс¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка вымярэння асветленасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́кс

‘пра раскошна абсталяваны нумар у гасцініцы, вагон і г. д.; адзінка вымярэння асвятлення’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лю́кс лю́ксы
Р. лю́кса лю́ксаў
Д. лю́ксу лю́ксам
В. лю́кс лю́ксы
Т. лю́ксам лю́ксамі
М. лю́ксе лю́ксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

люкс², прым., нязм.

1. Багаты, раскошны па абсталяванні, абслугоўванні.

Каюта-л.

Атэлье-л.

2. Вышэйшага класа, разраду, гатунку.

Шакалад-л.

|| прым. лю́ксавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́кс

‘раскошна абсталяваны, высокай якасці’

прыметнік, нескланяльны

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

люкс I м., физ. люкс

люкс II

1. прил. люкс;

каю́та л. — каю́та люкс;

2. в знач. сущ., разг. люкс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люксII прил., неизм. люкс;

каю́та люкс каю́та люкс, род. каю́ты люкс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люксI сущ., физ. люкс, род. лю́кса м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люкс 1, ‑а, м.

У фізіцы — адзінка вымярэння асветленасці.

[Ад лац. lux — святло.]

люкс 2, ‑а, м.

Ужываецца пры назвах чаго‑н. асабліва багатага, раскошнага, дабраякаснага. Тканіна-люкс. Каюта-люкс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Люкс ’нешта асабліва багатае, раскошнае, дабраякаснае’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 89), запазычана з рус. мовы, хаця не выключана магчымасць польск. крыніцы, параўн. luks, luksus ’раскоша’, ’каштоўная, прыгожая рэч’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лю́ксавы разг. лю́ксовый; см. люкс II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)