льня́нішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. льня́нішча льня́нішчы
Р. льня́нішча льня́нішчаў
льня́нішч
Д. льня́нішчу льня́нішчам
В. льня́нішча льня́нішчы
Т. льня́нішчам льня́нішчамі
М. льня́нішчы льня́нішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

льня́нішча гл. ільнянішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

льня́нішча ср. по́ле, где рос лён

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

льня́нішча,

гл. ільнянішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільня́нішча і (пасля галосных) льня́нішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільня́нішча і льня́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Льні́шча, льня́нішча, льня́нішчо, льля́нішча ’поле, на якім рос лён’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.; стаўбц., Жыв. сл., ст.-дар., Сл. ПЗБ), льні́ска, льні́скольнянішча’ (івац., Жыв. сл.; ваўкав., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’сцелішча’, ’сена з рэшткамі льну, скошанае на полі пасля ўборкі льну’ (ваўкав., карэліц.), віл., ігн., даўг. льня́ніскольнянішча’ (Сл. ПЗБ). Да прасл. lьn‑išče, больш позняе зах.-слав. і lьn‑isko ’тс’. Да лён (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляні́ска, ляні́скольнянішча’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал.; астрав., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ), ’трава, скошаная на полі, дзе быў лён’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лён (гл.). Суфікс ‑іска пад уплывам польск. мовы — параўн. лінгвагеаграфію яго на картах ДАБМ 270–273 (зах. і паўн.-зах. пашырэнне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)