Лысь! ’пра ўдар па лбу’ (мсцісл., Нар. лекс.). Этымалагічна ўзыходзіць да лызь! — аддзеяслоўнага выклічніка. Да ⁺лызнуць, параўн. рус. пск., цвяр., паўн.-дзв. лызнуть, лызнуть ’ударыць’, славац. luznúť ’ударыць па твары’, даехаць па вуху’, якія ўваходзяць у групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑. Да лузнуць, лузаць (гл.). Тое, што ў семантыцы слова прысутнічае ’лоб’, абумоўлена (пад уплывам народнай этымалогіі) ад’ідэацыяй лексемы лысы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́сіць

‘рабіць каго-небудзь, што-небудзь лысым’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. лы́шу лы́сім
2-я ас. лы́сіш лы́сіце
3-я ас. лы́сіць лы́сяць
Прошлы час
м. лы́сіў лы́сілі
ж. лы́сіла
н. лы́сіла
Загадны лад
2-я ас. лы́сь лы́сьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час лы́сячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лыс1, лысь ’ліс’ (Клім., Дразд.), лысу́к, лысю́к ’маленькае лісянё’ (Дразд.). Да ліс (гл.). Аб другасным ацвярдзенні л‑ гл. Карскі (1, 316–317).

Лыс2 ’назва быка з лысінай на галаве’ (КЭС, лаг.), лы́са ’карова з белым ілбом’ (Клім.), параўн. в.-луж. łysa ’назва лысай каровы’, чэш. lysa ’карова з белай лысінай’, славац. lyska, славен. lisa ’белая лысіна ў жывёлы’. Да прасл. lysъ > лы́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)