лы́сы, -ая, -ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай.

Лысая галава.

Лысае цяля.

2. перан. Пазбаўлены расліннасці.

Л. курган

І не лыс Габрусь (разм.) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лы́сы лы́сая лы́сае лы́сыя
Р. лы́сага лы́сай
лы́сае
лы́сага лы́сых
Д. лы́саму лы́сай лы́саму лы́сым
В. лы́сы (неадуш.)
лы́сага (адуш.)
лы́сую лы́сае лы́сыя (неадуш.)
лы́сых (адуш.)
Т. лы́сым лы́сай
лы́саю
лы́сым лы́сымі
М. лы́сым лы́сай лы́сым лы́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лы́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай. У пакой увайшоў лектар, нізенькі чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў.

2. Які мае белую пляму на лбе (пра жывёл). Лысае цяля. Лысая кабыла.

3. перан. Разм. Пазбаўлены расліннасці, покрыва; голы. Наперадзе тырчаў лысы курган, за якім пачынаўся папар. Гартны.

•••

І не лыс (лысы) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго‑н.

Чорта лысага гл. чорт.

Чорту лысаму (аддаць, пакінуць і пад.) гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́ндра ‘паўднёвая зона Арктыкі з бязлессем, вечнай мерзлатой’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. ту́ндра з фін. tunturi ‘высокая бязлесная гара’ ці з саам. кольск. tundar, tuoddar ‘гара’, саам., нарв. duoddâr ‘шырокая лысая гара’ (Каліма, Ostseefm., 227–228). Пасля засялення рускімі Сібіры слова пачало ўжывацца і ў адносінах да раўнінных земляў, параўн. зах.-тунг. dundra ‘зямля’, эвен. dunre̥ ‘тайга’, дундрэ ‘зямля, грунт, магіла’ альбо манс. tunrä, якуц. tūndara ‘бязлесная прастора’ (Фасмер, 4, 120–121; Голуб-Ліер, 493; Арол, 4, 117; Анікін, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сіна ’месца на галаве, дзе вылезлі валасы’, ’белая пляма на лбе некаторых жывёл’, ’праталіна’, ’невялікая палянка сярод лесу’, ’пустыя мясціны на сенажаці’, ’голае месца сярод пасеваў, няўзыдзены пасеў’, ’месца, дзе качаўся конь’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Бяльк., Выг., Янк. 3., Яшк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; хоц., Шатал.). Укр. ли́сина, лисина́, рус. лы́сина, польск. łysina, каш. łësënaлысая гара’, чэш., славац. lysina, серб.-харв. лѝсина, балг. лисина́. Прасл. lysina, утвораная ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.) (Слаўскі, 5, 417–418). Аб суфіксе ‑ін‑а гл. Слаўскі (SP, 1, 120–123), Сцяцко (Афікс. наз., 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́сы

1. прил. (с лысиной, без волос) лы́сый, плеши́вый;

2. прил. (с белым пятном на лбу — о животном) лы́сый, белоло́бый;

3. прил., перен., разг. (лишённый растительности) лы́сый;

лы́сая гара́лы́сая гора́;

4. в знач. сущ. лы́сый;

чорт л. — чёрт лы́сый;

чо́рта лы́сага — чёрта лы́сого;

а ён і ні лыс — а он хоть бы хны, а ему́ нипочём;

рабі́ць чо́рту лы́саму — рабо́тать да́ром;

ні лыс Габру́сь — как с гу́ся вода́;

тра́піў л. на пляшы́вагапосл. два сапога́ — па́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)