лыса́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лыса́ты лыса́тая лыса́тае лыса́тыя
Р. лыса́тага лыса́тай
лыса́тае
лыса́тага лыса́тых
Д. лыса́таму лыса́тай лыса́таму лыса́тым
В. лыса́ты (неадуш.)
лыса́тага (адуш.)
лыса́тую лыса́тае лыса́тыя (неадуш.)
лыса́тых (адуш.)
Т. лыса́тым лыса́тай
лыса́таю
лыса́тым лыса́тымі
М. лыса́тым лыса́тай лыса́тым лыса́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лы́сы, лы́сый, лэ́сы ’які мае лысіну, белую пляму на лбе’, ’голы, пазбаўлены расліннасці’ (Нас., Багд., Булг., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. лысый ’тс’, драг. лэ́сы ’назва танца’ (Нар. словатв.), лысько ’лысы чалавек’ (ТС). Укр. ли́сий, рус. лы́сый, польск. łysy, луж. łysy, чэш., славац. lysý, славен. lȋs, серб.-харв. ли̑с, макед. лис ’тс’, балг. лис ’тс’, ’светлаваты’. Прасл. lysъ ’пазбаўлены валасоў, голы’, ’без расліннасці’, ’светлы, ясны, бліскучы, з белай плямай’ (Слаўскі, 5, 431–433), якому адпавядаюць: літ. lū́šis, лат. lũsis, ст.-прус. luysis ’рысь’, ст.-грэч. λύγξ, ст.-в.-ням. luhs ’тс’, ст.-інд. rúśan, rúśant‑ ’светлы, белы’, арм. lois ’святло’, lusin ’месяц’, lusn ’бяльмо’, — і.-е. *leu̯kʼ‑ (паралельнае да leuk‑ ’свяціць’, ’светлы’), якое пад уплывам экспрэсіўнасці (Махэк₂, 345) падоўжыла карэнную галосную ў ‑ū‑ > ‑y‑. Такім чынам, першасным было значэнне ’белая пляма’, а ’голы’ — другаснае. Роднаснае да луч, лучына, луна (гл.) (Фасмер, 2, 542; БЕР, 3, 418–419; Шустар-Шэўц, 11, 793; Бязлай, 2, 143). Сюды ж лысаты, лысаваты ’чалавек з лысінай’, ’жывёла з белай плямай’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)