лускава́ты, -ая, -ае.

Пакрыты луской.

Л. ствол дрэва.

Лускаватыя паўзуны.

Атрад лускаватых (наз.).

|| наз. лускава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лускава́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лускава́ты лускава́тая лускава́тае лускава́тыя
Р. лускава́тага лускава́тай
лускава́тае
лускава́тага лускава́тых
Д. лускава́таму лускава́тай лускава́таму лускава́тым
В. лускава́ты (неадуш.)
лускава́тага (адуш.)
лускава́тую лускава́тае лускава́тыя (неадуш.)
лускава́тых (адуш.)
Т. лускава́тым лускава́тай
лускава́таю
лускава́тым лускава́тымі
М. лускава́тым лускава́тай лускава́тым лускава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лускава́ты чешу́йчатый;

л. ліша́й — чешу́йчатый лиша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лускава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты луской, лускамі; з луской, лускамі. Лускаватая змяя. Лускаваты ствол дрэва.

2. у знач. наз. лускава́тыя, ‑ых. Атрад класа паўзуноў, які аб’ядноўвае падатрады хамелеонаў, яшчарак, змеяў.

•••

Лускаваты лішай гл. лішай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скла́дкава-лускава́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скла́дкава-лускава́ты скла́дкава-лускава́тая скла́дкава-лускава́тае скла́дкава-лускава́тыя
Р. скла́дкава-лускава́тага скла́дкава-лускава́тай
скла́дкава-лускава́тае
скла́дкава-лускава́тага скла́дкава-лускава́тых
Д. скла́дкава-лускава́таму скла́дкава-лускава́тай скла́дкава-лускава́таму скла́дкава-лускава́тым
В. скла́дкава-лускава́ты (неадуш.)
скла́дкава-лускава́тага (адуш.)
скла́дкава-лускава́тую скла́дкава-лускава́тае скла́дкава-лускава́тыя (неадуш.)
скла́дкава-лускава́тых (адуш.)
Т. скла́дкава-лускава́тым скла́дкава-лускава́тай
скла́дкава-лускава́таю
скла́дкава-лускава́тым скла́дкава-лускава́тымі
М. скла́дкава-лускава́тым скла́дкава-лускава́тай скла́дкава-лускава́тым скла́дкава-лускава́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чешу́йчатый лускава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліша́й¹, -ю́, мн. -шаі́, -шаёў, м.

Назва хваробы скуры з дробным свярбячым сыпам.

Стрыгучы л.

Лускаваты л.

|| прым. ліша́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліша́й, ‑я, м.

1. Назва некаторых хвароб скуры. Стрыгучы лішай. □ Твар .. [старога] зноў цямнее. На пераноссі і пад вачыма — зморшчкі, глыбокія і ў лішаях і кропельках поту. Бажко.

2. Тое, што і лішайнік.

•••

Лускаваты лішай — хранічная незаразная хвароба скуры, з высыпкай, укрытай белымі лусачкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луснец ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnec ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масля́нкі ’кветкі сон, Pulsatilla Adans.’ Як укр. масля́нка ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’, ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’, ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’, рус. арл. масло ’тс’. Да ма́сла (гл.). Матывацыя; масла ад кароў, якія паядаюць жоўтыя кветкі, будзе жоўтае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)