Лупе́нік ’масляк’ (лід., Сцяшк. Сл.), шчуч., баранав. лупе́нікі, іўеў. лупі́ннік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да лупі́ць1 (гл.). Матывацыя: у іх лёгка лупіцца скурка шапачкі. Параўн. таксама славац. łupinki ’апенькі сапраўдныя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупічок ’грыб масляк’ (навагр., З нар. сл.). Да лупі́ць1 (гл.). Параўн. таксама лупе́нік ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупляке́ ’маслякі’ (дзятл., Сл. ПЗБ), лупякі́, лупяке́ ’тс’ (лід., навагр., дзятл., там жа; навагр., Сцяшк.). Да лупі́ць1. Параўн. таксама лупе́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)