лука́, -і́, ДМ луцэ́, мн. лу́кі і (з ліч. 2, 3, 4) лукі́, лук, ж.

1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой.

2. Выгін пярэдняга ці задняга краю сядла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лука́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лука́
Р. Лукі́
Д. Луцэ́
В. Луку́
Т. Луко́й
Луко́ю
М. Луцэ́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лука́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лука́ лу́кі
лукі́
Р. лукі́ лу́к
Д. луцэ́ лу́кам
В. луку́ лу́кі
лукі́
Т. луко́й
луко́ю
лу́камі
М. луцэ́ лу́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лука́

1. геогр. лука́, -кі́ ж.;

2. (седла) лука́, род. лукі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лука́ ж.

1. геогр. лука́, излу́чина, изги́б м.;

2. (в седле) лука́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лука́, ‑і, ДМ луцэ; мн. лукі, лук; ж.

1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой. Рачулачка журчыць і булькае па каменнях, загінаецца ў лукі, у абаранкі, у затокі. Бядуля. Лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя.. дубы. Колас.

2. Выгіб пярэдняга ці задняга краю сядла. — Давай, браток, развітаемся. — Трымаючыся за луку сядла, лейтэнант нагнуўся і пацалаваў Мішу. — Я яшчэ вярнуся. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́ка ’гульня накшталт карагоду’ (паўд.-усх., Растарг.). Відавочна, да лука́ (гл.).

Лука́, лукаві́на ’выгіб ракі ці возера і луг каля іх у форме дугі’, ’мыс, які абгінаецца возерам ці ракой’ (ТСБМ, Нас., Рам. 8, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Прышч. дыс.; Крыч., Яшк.; мін., паўд.-усх., КЭС), зах.-палес. лу́кы (Бес.), нясв. лу́кавіна ’тс’ (Яшк.); паст., слаўг., стаўб. лучкі, лучкілука’ (Яшк.), лу́чка ’лужок, сенажаць’ (Мікуц.; лёзн., Яшк.), ’паўвыспа, зробленая загібам ракі’ (Бяльк.), ’тарфяная яма, запоўненая вадой’ (касц., Мат. Маг.). Укр., рус. лука́, польск. łąka, кялецк. u̯uka, łuka; н.- і в.-луж. łuka, чэш. louka, luka, славац. lúka; славен. lǫ́ka, серб.-харв. лу́ка, косавамятох. лу̑ка, макед. лака, лу́ка, балг. лъка́, радоп. ло̂ка, ц.-слав. лѫка. Прасл. lǫka — роднаснае да lǫkъ > лук (гл.) і ўтворана ад lękti ’гнуць, выгінаць, крывіць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. laukà ’заліўны луг’, ’даліна’, į́‑lauka ’выгін, заліў’, лат. lañka ’нізіна’ (Агляд л-ры гл.: Фасмер, 2, 531–532; Слаўскі, 5, 83–85; БЕР, 3, 551–552).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

седе́льный седлавы́;

седе́льная лука́ седлава́я лука́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

седлавы́ седе́льный;

а́я лука́ — седе́льная лука́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лук, -а, мн. -і, -аў, м.

Ручная зброя ў выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой, для пуску стрэл.

Спаборніцтвы па стральбе з лука.

|| прым. лу́чны, -ая, -ае.

Лучнае поле (для стральбы з лука).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)