лу́бачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лу́бачны лу́бачная лу́бачнае лу́бачныя
Р. лу́бачнага лу́бачнай
лу́бачнае
лу́бачнага лу́бачных
Д. лу́бачнаму лу́бачнай лу́бачнаму лу́бачным
В. лу́бачны (неадуш.)
лу́бачнага (адуш.)
лу́бачную лу́бачнае лу́бачныя (неадуш.)
лу́бачных (адуш.)
Т. лу́бачным лу́бачнай
лу́бачнаю
лу́бачным лу́бачнымі
М. лу́бачным лу́бачнай лу́бачным лу́бачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лу́бачны, -ая, -ае.

1. гл. луб, лубок.

2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура

1) танныя і прымітыўныя па змесце масавыя выданні, што выходзілі ў дарэвалюцыйнай Расіі (гіст.);

2) прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́бачны в разн. знач. лубо́чный;

~ная карці́на — лубо́чная карти́на;

~ная літарату́ра — лубо́чная литерату́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лу́бачны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з лубу (у 2 знач.); лубяны. Лубачная каробка.

2. Надрукаваны з лубка (у 4 знач.). Лубачная карціна.

3. Які мае адносіны да таннай прымітыўнай літаратуры, што выдавалася ў дарэвалюцыйнай Расіі для простага люду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Тое, што і луб (у 2 знач.).

2. Ручны кораб з лубу.

Ісці па ягады з лубкамі.

3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому.

Нага ў лубках.

4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу, якая вызначалася прымітыўнасцю або даступнасцю вобразаў.

Рускі л.

|| прым. лубко́вы, -ая, -ае і лу́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луб, -у, м.

1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спец.).

2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

3. Валокны некаторых раслін (лёну, канапель), якія ідуць на выраб пражы.

|| прым. лу́бавы, -ая, -ае, лубяны́, -а́я, -о́е і лу́бачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Лубавае (лубяное) валакно.

Лубяная (лубачная) каробка (зробленая з лубу; у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лубо́чный

1. (лубяной) лубяны́, лу́бачны;

2. (о картинках, литературе и т. п.) лу́бачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)