ло́ўлены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́ўлены ло́ўленая ло́ўленае ло́ўленыя
Р. ло́ўленага ло́ўленай
ло́ўленае
ло́ўленага ло́ўленых
Д. ло́ўленаму ло́ўленай ло́ўленаму ло́ўленым
В. ло́ўлены (неадуш.)
ло́ўленага (адуш.)
ло́ўленую ло́ўленае ло́ўленыя (неадуш.)
ло́ўленых (адуш.)
Т. ло́ўленым ло́ўленай
ло́ўленаю
ло́ўленым ло́ўленымі
М. ло́ўленым ло́ўленай ло́ўленым ло́ўленых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

у́женный ву́джаны, ло́ўлены ву́дай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пералаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., каго (што).

Злавіць усіх, многіх.

П. уцекачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азагало́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., што.

Даць чаму-н. загаловак.

А. артыкул.

|| незак. азагало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абезгало́віць, -ло́ўлю, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак.

1. Зняць, адсячы галаву каму-н.

2. перан., што. Пазбавіць кіраўніцтва, правадыра.

А. паўстанне.

|| незак. абезгало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абезгало́ўліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., каго (што).

1. Скончыць лавіць.

2. Злавіць, вылавіць (спец.).

А. шмат рыбы.

|| незак. адло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. адло́ўліванне, -я, н. (да 2 знач.) і адло́ў, -ло́ву, м. (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак.

1. каго-што. Падпільнаваўшы, злавіць або знянацку застаць.

П. спадарожную машыну.

П. каго-н. на месцы злачынства.

2. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыніць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).

П. каго-н. на слове.

|| незак. падло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаві́ць, лаўлю́, ло́віш, ло́віць; ло́ўлены; незак.

1. Хапаць, імкнуцца схапіць каго-, што-н. на ляту.

Л. мяч.

2. Імкнуцца дагнаць, схапіць таго, хто (тое, што) аддаляецца, ухіляецца.

Л. хлопцаў.

3. Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваць.

Л. у цемры матчыну руку.

4. Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

Л. вудай.

5. Вышукваць, высочваць каго-, што-н., каб спыніць, затрымаць; старацца заспець.

Л. дырэктара.

Л. таксі.

6. Высочваць, каб арыштаваць, абясшкодзіць.

Л. шпіёна.

7. Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго-н., выбраць зручны момант.

Л. кожную хвіліну.

8. перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам; убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваць.

Л. кожнае слова.

Л. погляд.

9. перан. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы (разм.).

10. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. сказаным, зробленым, выкрываць, абвінавачваць.

Л. на хлусні.

Лавіць на слове — прымусіць каго-н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што-н. з таго, аб чым было сказана.

|| зак. злаві́ць, злаўлю́, зло́віш, зло́віць; зло́ўлены.

|| наз. ло́ўля, -і, ж. (да 4, 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)