ло́ўкасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
ло́ўкасць |
| Р. |
ло́ўкасці |
| Д. |
ло́ўкасці |
| В. |
ло́ўкасць |
| Т. |
ло́ўкасцю |
| М. |
ло́ўкасці |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ло́ўкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць лоўкага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́ўкі, -ая, -ае.
1. Спрытны, умелы.
Л. варатар.
2. Выкрутлівы, які знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.
Гэта быў л. гаспадарнік.
3. Выгадны, зручны.
Лоўкае сядло.
|| наз. ло́ўкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
злаўчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.
1. Лоўка прынаравіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што-н.
З. і пераскочыць канаву.
2. Набыць навык, лоўкасць у чым-н., налаўчыцца.
Ён злаўчыўся пісаць левай рукой.
|| незак. злаўча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спрыт, -у, М спры́це, м.
1. Дасканаласць, умельства, хуткасць у руках.
С. у руках.
2. Лоўкасць у рабоце, гаспадарлівасць; майстэрства; здатнасць да чаго-н.
Гаспадарскі с. (уменне).
3. Абаротлівасць, уменне ўладжваць асабістыя справы, пранырлівасць.
Зайздросны с.
Дзякуючы выключнаму спрыту ён хутка разбагацеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ло́вкость ж.
1. спрыт, род. спры́ту м., спры́тнасць, -ці ж., ло́ўкасць, -ці ж.;
2. ёмкасць, -ці ж., зру́чнасць, -ці ж.; см. ло́вкий;
◊
ло́вкость рук спры́тнасць рук.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спры́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць спрытнага. Спрытнасць конніка. / Пра рукі, пальцы. Наўмыснік здзівіўся спрытнасці рук гэтага чалавека. Чорны. // Хуткасць у рухах; лоўкасць, спрыт. Хлопец адчуў незвычайную спрытнасць, пераходзячы на польку. Кулакоўскі. Ён — каменшчык, праўда, не знатны яшчэ, Ды, думаю, слава яго не ўцячэ — Такая ўжо спрытнасць у дужых руках, Такая рашучасць у карых вачах. Гілевіч.
2. Тое, што і спрыт (у 3 знач.). [Пасажыр:] — Давялося і мне некалькі гадкоў займець за .. лішнюю спрытнасць у справаздачах. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Наглядна, публічна паказаць. Прадэманстраваць кінафільм. □ Прадстаўнікі Беларусі прадэманстравалі цікавыя праграмы, прысвечаныя прапагандзе спорту і турызму. «Звязда». На стале ў Панцеляймона Кандратавіча ляжаў кавалак рэйкі, тол. Ён тут жа прадэманстраваў, як і дзе трэба закладваць тол, падрываць рэйкі, каб іх нельга ўжо было выкарыстаць. Дзенісевіч. // Знарок падкрэсліць, праявіць, паказаць. Адзін бюргер выпіў залпам двухлітровы збан. Прычым прадэманстраваў сваю лоўкасць, падняў збан адной рукою, што не так лёгка зрабіць. Гурскі. [Юнак] стараўся прыслужыць.. [дзяўчыне], прадэманстраваць сваю адданасць і вернасць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спрыт ‘дасканаласць, умельства’, ‘фізічная лоўкасць, паваротлівасць, хуткасць у руках’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), ‘кемлівасць’ (Ласт.), спры́тны, спры́тнасць (Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС). З польск. spryt, sprytny (Кюнэ, Poln., 99 з літ-рай), якое выступае ў польскай мове з XVIII ст. як запазычанне з франц. esprit ‘дух; задума, розум; здольнасць, талент і да т. п.’; гл. Брукнер, 510; Борысь, 571. Ужо Карскі (Белорусы, 146) сумняваўся ў этымалогіі, прапанаванай упершыню Ліндэ, схіляючыся да выказанай раней Міклашычам (266) думкі пра сувязь з прыць (гл.). Мартынаў (Лекс. Палесся, 16–17) звязвае з гоц. sprauto ‘хутка’, чаму пярэчыць Смулкова (Бел.-польск. ізал., 118–119), якая бачыць тут налажэнне значэнняў розных па паходжанні слоў — паланізмаў спрыт, спрытны і прыткі, прытны (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 391–392; Булахаў, Бел. мова, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)