ло́шыцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́шыцкі ло́шыцкая ло́шыцкае ло́шыцкія
Р. ло́шыцкага ло́шыцкай
ло́шыцкае
ло́шыцкага ло́шыцкіх
Д. ло́шыцкаму ло́шыцкай ло́шыцкаму ло́шыцкім
В. ло́шыцкі (неадуш.)
ло́шыцкага (адуш.)
ло́шыцкую ло́шыцкае ло́шыцкія (неадуш.)
ло́шыцкіх (адуш.)
Т. ло́шыцкім ло́шыцкай
ло́шыцкаю
ло́шыцкім ло́шыцкімі
М. ло́шыцкім ло́шыцкай ло́шыцкім ло́шыцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бэ́ра, -ы, мн. бэ́ры, бэр, ж.

Пашыраны ў Беларусі гатунак позніх груш з буйнымі жоўтымі пладамі, а таксама сам такі плод.

Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны гатунак груш, выведзены ад слуцкай бэры.

Слуцкая бэра — стары беларускі гатунак груш народнай селекцыі, распаўсюджаны па ўсёй Беларусі, асабліва на Случчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бэ́ра, ‑ы, ж.

1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.

2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.

•••

Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы.

Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)