Лохмат ’абрэзак, акравак’, ’гніллё’, лахматок, лахматочак ’тс’ (Нас., Яруш.). Трубачоў (Эт. сл., 15, 251) выводзіць прасл. loxmotъ, якое да laxъ, laxmy > лах, лахма́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахмо́цце, лахмо́цьця, лахмуо̑тье ’шматкі, абрыўкі’, ’лахман, старое, паношанае або падранае адзенне’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’анучы, старызна’ (Яўс.). Да лохмат (гл.). Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje: рус. лохмотья, укр. лахмі́ття, лахми́тє ’лахманы, манаткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)