ло́но уло́нне, -ння ср., ло́на, -на ср.;
◊
на ло́не приро́ды на ўло́нні прыро́ды;
приня́ть в ло́но прыня́ць у ло́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ло́на ср. ло́но;
◊ на ло́не прыро́ды — на ло́не приро́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лона ’грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі’, ’паверхня ці нетры вады, зямлі’ (ТСБМ, Яруш.), ’ахапак, бярэмя’ (маз., Шн. 3), лано (пух.) ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’, ст.-дар. ’абярэмак’, пух., калінк., ст.-дар. ’калені’ (Сл. ПЗБ), лоні ’абдымкі, прыцісканне да грудзей, абхват рукамі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.). Укр. лоно, лоньо, рус. лоно, польск. łono, каш. łono, łȯno, палаб. lüönü, н.- і в.-луж. łono, чэш. lůno, ст.-чэш. lóno, славац. lono, славен. lono (запазычана з інш. слав. моў), літаратурнае серб.-харв. лоно, балг. лоно, ст.-слав. лоно. Прасл. lono, пэўнай этымалогіі якога няма. Сярод розных этымалогій (з *loksno, з *lopno, з *lotno, з *lokno і інш. — гл. Фасмер, 2, 517; Слаўскі, 5, 188–191) у якасці найбольш імавернай можна лічыць версію Махэка–Трубачова: lono < *log‑sno, як, напрыклад, луна < *louksna (гэтак жа ў Фасмера). Аналагічна Аткупшчыкоў (Из истории, 244–245) — з *log‑e‑s‑na.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уло́нне ср.
1. ло́но; чре́во;
ва ўло́нні ма́церы — в ло́не (во чре́ве) ма́тери;
2. (недра или поверхность воды, земли) ло́но;
◊ на ўло́нні прыро́ды — на ло́не приро́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Лано 1 ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’ (пух., Сл. паўн.-зах.), ’абярэмак, ахапак дроў, бацвіння і інш.’ (ст.-дар., Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Мат. Гом.), ланом, на лане ’на руцэ, на руках’ (Янк. I), петрык, лано, лоно ’зжатыя або скошаныя збожжавыя памерам як на сноп, але яшчэ не звязаныя’ (КЭС). Да лона (гл.).
◎ Лано 2 ’калені’, ’спадніца, падол’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; паўдн.-мін., Сл. паўн.-зах., БНТ, Лег. і пад.). З ладно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)