ло́кцевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́кцевы ло́кцевая ло́кцевае ло́кцевыя
Р. ло́кцевага ло́кцевай
ло́кцевае
ло́кцевага ло́кцевых
Д. ло́кцеваму ло́кцевай ло́кцеваму ло́кцевым
В. ло́кцевы (неадуш.)
ло́кцевага (адуш.)
ло́кцевую ло́кцевае ло́кцевыя (неадуш.)
ло́кцевых (адуш.)
Т. ло́кцевым ло́кцевай
ло́кцеваю
ло́кцевым ло́кцевымі
М. ло́кцевым ло́кцевай ло́кцевым ло́кцевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ло́кцевы локтево́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́кцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да локця (у 1 знач.). Локцевы сустаў. Локцевы згіб. Локцевая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́каць, ло́кця, мн. ло́кці, ло́кцяў, м.

1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча.

Узяць за л.

Блізка л., ды не ўкусіш (прыказка).

2. Старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 м.

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.

Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.

|| прым. ло́кцевы, -ая, -ае (да 1 знач.) і лакцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

локтево́й ло́кцевы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суста́ў, ‑тава, м.

Рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы. Плечавы сустаў. Локцевы сустаў. Каленны сустаў. □ [Васіль Кузьміч] не садзіўся, стаяў каля стала збоку, абапёршыся на суставы пальцаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каме́ль1 ’ніжняя частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня’, ’перавязаны канец снапа, веніка і да т. п.’, ’аснова, тоўсты бок якой-небудзь рэчы’ (Нас., Маш., Мядзв., Бяльк., Сцяшк., ТСБМ, Гарэц., Бір. Дзярж.; КЭС, лаг.; Нік. Очерки; віц., Хрэст. дыял.; Федар. I; Растарг.; Сл. паўн.-зах.), ’каржакаваты, прысадзісты, здаровы чалавек’ (Др.-Падб.), камёлак ’тое ж аб дзецюку, аб кавалку дрэва’ (Нас., Бяльк., Юрч.), камлява́ты, камлякава́ты ’дужы, мажны’ (добр., Мат. Гом.; іўеў., Сцяшк. Сл.; віл., гродз., Сл. паўн.-зах.), шкл. камлюшок ’сцёрты венік’ (Мат. Маг.), камлі́, камле́, камлюкі́ ’валакно з ніжняй часткі трасты льну’, ’пачаскі з ніжняй часткі трасты льну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. коме́ль, рус. раз., наўг. ка́мель, паўн.-рус., калуж., арл. ко́мель ’камель раслін, дрэў’, ’ствол дрэва’, перм. ко́мень ’ствол дрэва’; польск. аструдск., варм.-мазурск. komle ’пачаскі пасля першага часання жмені льну ад каранёў’. Такім чынам, лексема пашырана на прыбалт. арэале, і суф. ‑ель можна лічыць роднасным да ст.-прус. ‑elis, літ. ‑ė̃lis. Утворана ад komъ > ком, камя́к (гл.). Параўн. таксама літ. kamė́nas, kamíenas ’камель дрэва’, лат. kamans ’тс’. Літ-py гл. Фасмер, 2, 302, Шанскі, 2 (К), 228.

Каме́ль2, мазыр. коме́ль ’бязрогая карова’ (З нар. сл.), каме́зы ’тс’ (смал., КЭС), камёзы ’лабаты, бязрогі’ (Гарэц., Др.-Падб.), камёзасць (Гарэц.). Укр. комо́лий, рус. комо́лый, коматый ’тс’, перм. комёл ’бязрогі бык’; ст.-польск. komoły, польск. gomoły, в.-луж. gomoły, чэш. komolý, chomolý, мар. gomoľa ’бязрогая карова’, славен. komȏł ’бязрогі’, komólčenлокцевы’, серб.-харв. ко̀молац ’локцевая косць’. Прасл. komolъ роднаснае да komъ ’камяк’. І.‑е. адпаведнікі: ст.-в.-ням. hamal, ст.-англ. hamola ’скалечаны’: ст.-грэч. κολοβός ’бязрогі’, хец. karmalussāi ’застацца пакалечаным, нерухомым’ (Махэк₂, 271; Фасмер, 2, 304; Слаўскі, 1, 315; Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)