ло́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ло́дка ло́дкі
Р. ло́дкі ло́дак
Д. ло́дцы ло́дкам
В. ло́дку ло́дкі
Т. ло́дкай
ло́дкаю
ло́дкамі
М. ло́дцы ло́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ло́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікае судна.

Веславая л.

Маторная л.

2. Назва некаторых відаў ваенных суднаў.

Падводная л.

|| памянш. ло́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ло́дачны, -ая, -ае.

Лодачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́дка ло́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́дка ж., в разн. знач. ло́дка;

мато́рная л. — мото́рная ло́дка;

падво́дная л. — подво́дная ло́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікае судна для плавання па вадзе. Парусная лодка. Маторная лодка. □ Лабановіч шпарка накіраваўся ў сяло, каб узяць лодку і плысці да Янкі. Колас.

2. Назва некаторых відаў невялікіх ваенных суднаў. Кананерская лодка. Падводная лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лодка, човен / з плоскім дном: пласкадонка / выдзеўбаная: доўбленка / абшываная: абшыванка / пераважна на моры: шлюпка / спартыўная: байдарка, каноэ / шматвёсельная: баркас / для перавозу грузаў: барка / вузкая няўстойлівая: душагубка (разм.) / маторная: маторка (разм.); чайка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

каноне́рский канане́рскі;

каноне́рская ло́дка канане́рская ло́дка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канане́рскі: ~кая ло́дка каноне́рская ло́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́вен, чо́ўна, мн. чаўны́, чаўно́ў, м.

Лёгкая лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; лодка наогул.

|| прым. чо́ўнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ладья́I (лодка) уст. ло́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)