ле́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; незак.
Знаходзіцца дзе-н. на працягу лета.
Л. з унукамі ў вёсцы.
|| зак. перале́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́таваць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ле́тую |
ле́туем |
| 2-я ас. |
ле́туеш |
ле́туеце |
| 3-я ас. |
ле́туе |
ле́туюць |
| Прошлы час |
| м. |
ле́таваў |
ле́тавалі |
| ж. |
ле́тавала |
| н. |
ле́тавала |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ле́туючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ле́таваць несов., разг. проводи́ть ле́то
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ле́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Разм. Жыць дзе‑н. летам, заставацца дзе‑н. на лета. У карэннях травы .. летавалі мурашкі. Чорны. Мы ўжо так і думалі, што бабуля з намі не толькі перазімуе, але і будзе летаваць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́таваць ’праводзіць лета, жыць на працягу лета’ (ст.-дар., ганц., Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб., Гарэц.), ле́тываць, ле́тывацца (Яўс.), ляетаваць ’тс’ (Мал.), ле̂товаць ’перажыць лета (аб пчолах)’ (Анох.). Да ле́та (гл.). Аналагічна зімаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Летавішча, лётовище ’гадавое кола ў ствале дрэва’ (Нік.; ельск., ЛАПП), лун. летовішчэ ’кольца на розе, паводле якога можна вызначыць, колькі год карове’ (Шатал.). Суфікс -išče надае значэнне выніку дзеяння. Да летаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз. пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр. перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус. переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск. przelatek ’воўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен. prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв. прѐлетити ’тс’. Прасл. *per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералёт 1 (піралёт) ’белая канюшына’ (міёр., Жыв. НС), ’расліна Anthyllis vulneraria L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1; барыс., КЭС; Шат.); пералёт, пералот ’чарнакорань прысадзісты, Scorzonera humilis L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1); пералётнік жоўты ’пералёт, Anthyllis L.’, пералётнік чырвоны, гродз. пржалетнік (канюшына, Trifolium alpestre L.’, пражалот (< ⁺пржалёт < польск. przelot) ’канюшына горная, Trifolium montanum L.’ (брэсц., гродз., Кіс.), пералётны, паст. пералёт ’пералёт’ (навагр., паст., Сл. ПЗБ). Укр. переліт, перелет ’тс’, рус. дыял. (Літва) переле́т ’лекавая расліна (?)’: перелетом детей курют, когда спужаются (СРНТ, 26), польск. przelot ’тс’. Назва расліны звязана з хваробай пералёт (гл. папярэдняе слова). Так у рус. гаворках перелёт — ’расліна’ і ’перапалох’ (СРНГ, 26, 141–142). На беларускай тэрыторыі пералёт таксама выкарыстоўваецца як лекавы сродак ад спалоху і ад сурокаў, як і на чэшскай, дзе ён называецца úročnik (яшчэ ст.-чэшск.), валаш. úročka, uročnica. У даўніну яму надавалася вялікае магічнае значэнне: яго рвалі ў купальскую ноч (Махэк, Jména, 121–122). Параўн. рус. перелёт‑трава — яе шукаюць на шчасце і ўдачу ў ноч перад Іванам–Купалай; трава гэтай — казкавая, кветка яе вясёлкавая, вогненная, пералятае матыльком і паказвае дарогу да скарбаў у зямлі, апошняе і дапамагло лексеме аформіцца як вытворнай ад пералётваць, пералятаць (Фасмер, 3, 238).
Пералёт 2 ’прамежак паміж гадавымі кольцамі на рогах каровы’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да пера- са значэннем ’ахоп дзеяннем пэўнай прасторы’ і ле́та ’год’, ле́таваць ’жыць на працягу лета’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)