лескаце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. лескачу́ лескаці́м
2-я ас. лескаці́ш лескаціце́
3-я ас. лескаці́ць лескаця́ць
Прошлы час
м. лескаце́ў лескаце́лі
ж. лескаце́ла
н. лескаце́ла
Загадны лад
2-я ас. лескаці́ лескаці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ляско́чучы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Леската́ць, ляската́ць, ліскыта́ць ’утвараць дробны, перарывісты гук’ (ТСБМ), ’стукаць, бразгаць’, ’балбатаць’ (Юрч., Бяльк.; нараўл., Мат. Гом.), ’клекатаць’ (Шат.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), лескаце́ць ’грукаць’ (Клім., Мат. Маг.), лескату́н ’балбатун’ (Юрч.), ляскатаць віл. ’ляпаць’, ганц. ’моцна грымець і бліскаць’ (Сл. паўн.-зах.), ліскатну́ць ’бразнуць’, ’балбатнуць’ (Юрч. Вытв.). Чэш. мар. ľeskotať ’стукаць зубамі’. Гукапераймальнае. Узнікла як кантамінацыя прасл. loskotati і lěskati (> ласкатаць, ляскаць, лёскат, ляскат) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)