Ле́лех, ле́лях ’жывот’ (маст., Сцяшк., Сл.; паўн.-усх. беласт., Сл. паўн.-зах.), леляхаваты ’з вялікім жыватом’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства з казадоем. Гл. ляля́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лялёх ’жывот’ (маст., Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ʼoxъ ад ляле́ць (гл. лялёта). Параўн. таксама ле́лех.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́бахі ’вантробы’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). У выніку дысіміляцыі з бэбахі (гл.). Магчыма, таксама і кантамінацыя лелех ’жывот’ (маст., Сцяшк. Сл.) і бэбахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)