лексі́чна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
лексі́чна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лексі́чна-семанты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лексі́чна-семанты́чны лексі́чна-семанты́чная лексі́чна-семанты́чнае лексі́чна-семанты́чныя
Р. лексі́чна-семанты́чнага лексі́чна-семанты́чнай
лексі́чна-семанты́чнае
лексі́чна-семанты́чнага лексі́чна-семанты́чных
Д. лексі́чна-семанты́чнаму лексі́чна-семанты́чнай лексі́чна-семанты́чнаму лексі́чна-семанты́чным
В. лексі́чна-семанты́чны (неадуш.)
лексі́чна-семанты́чнага (адуш.)
лексі́чна-семанты́чную лексі́чна-семанты́чнае лексі́чна-семанты́чныя (неадуш.)
лексі́чна-семанты́чных (адуш.)
Т. лексі́чна-семанты́чным лексі́чна-семанты́чнай
лексі́чна-семанты́чнаю
лексі́чна-семанты́чным лексі́чна-семанты́чнымі
М. лексі́чна-семанты́чным лексі́чна-семанты́чнай лексі́чна-семанты́чным лексі́чна-семанты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перы́яд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Адрэзак часу, у які што-н. адбываецца (пачынаецца, развіваецца і заканчваецца).

Пасляваенны п.

П. росквіту.

Інкубацыйны п. хваробы.

2. У матэматыцы:

1) перыяд функцыі — лік, пры дадаванні якога да аргумента некаторай функцыі значэнне функцыі не змяняецца;

2) перыяд дробу — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бясконцых дзесятковых дробах.

3. Адносна закончаны фрагмент тэксту, часткі якога звязаны паміж сабой сінтаксічна, лексічна і інтанацыйна (спец.).

|| прым. перыяды́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

П. дроб.

Перыядычная сістэма элементаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перы́яд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адрэзак часу, у які што‑н. адбываецца або які чым‑н. абмежаваны. Перыяд росквіту. Гістарычны перыяд. Аднаўленчы перыяд. □ Камуністычная партыя кіравалася і кіруецца ленінскім вучэннем аб пераходным перыядзе ад капіталізму да сацыялізма. «Звязда».

2. Спец. Адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які‑н. паўторны працэс. Перыяд вагання. Перыяд абарачэння штучнага спадарожніка вакол Зямлі.

3. Спец. Час, на працягу якога адкладваюцца асадкі геалагічнай сістэмы; частка эры, якая дзеліцца ў сваю чаргу на эпохі. Ледніковы перыяд. Мелавы перыяд мезазойскай эры. Каменнавугальны перыяд палеазойскай эры. Сілурыйскі перыяд. Юрскі перыяд.

4. У матэматыцы — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бесканечных дзесятковых дробах. Перыяд трыганаметрычнай функцыі.

5. У граматыцы — складаная сінтаксічная канструкцыя, часткі якой звязаны паміж сабой граматычна, лексічна і інтанацыйна.

6. У музыцы — пабудова, якая ўвасабляе закончаную музычную думку.

•••

Вегетацыйны перыяд — перыяд росту і развіцця расліны.

Інкубацыйны перыяд — скрыты перыяд хваробы ад моманту заражэння да паяўлення яе першых прыкмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)