лаўчы́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
лаўчу́ся |
лаўчы́мся |
| 2-я ас. |
лаўчы́шся |
лаўчыце́ся |
| 3-я ас. |
лаўчы́цца |
лаўча́цца |
| Прошлы час |
| м. |
лаўчы́ўся |
лаўчы́ліся |
| ж. |
лаўчы́лася |
| н. |
лаўчы́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
лаўчы́ся |
лаўчы́цеся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лаўчы́цца несов., разг. ловчи́ться, изловча́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну. Асіпенка. // перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаўчы́цца ’знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ). Да лоўкі (гл.), як мя́ккі — мякчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ловчи́ться прост. лаўчы́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
изловча́ться несов. злаўча́цца; лаўчы́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыму́дры (пріму́дры) ’выдумкі, вычваранне’ (Юрч. СНС). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прымудрава́ць, якое ад мудрава́ць (гл.). Параўн. рус. смал., дан. примудря́ться ’ўмудрацца, ухітрацца; лаўчыцца’, укр. примудрува́ти ’прыдумаць, ухітрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прылаўчы́цца, ‑лаўчуся, ‑лаўчышся, ‑лаўчыцца; зак.
Разм. Асвоіўшыся, набыць навык, спрыт у чым‑н.; прыстасавацца. Пачаў [Лёнька] тачкі з растворам адвозіць. Канечне, цяжка было. Іншы раз на паўдарозе абарочваў якую, але з цягам часу прылаўчыўся. Гроднеў. Крыху замінала вінтоўка, але скора [Сяргей] прылаўчыўся паўзці з вінтоўкаю. Колас. // Злаўчыцца. Сапёр, прылаўчыўшыся і падхапіўшы адной рукой камісара, перацягнуў яго ў густы арэшнік. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)