ла́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ла́ўнік ла́ўнікі
Р. ла́ўніка ла́ўнікаў
Д. ла́ўніку ла́ўнікам
В. ла́ўніка ла́ўнікаў
Т. ла́ўнікам ла́ўнікамі
М. ла́ўніку ла́ўніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ла́ўнік1 ’чыноўнік магістрата, які мае права засядаць на дзяржаўнай лаве’ (Нас.), ’член суда’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лавникъ ’тс’ (1514 г.), смал. лавник ’чалавек, які выганяў сялян на паншчыну’. Да лава5 (гл.). Запазычана са ст.-польск. ławnik або пад яго ўплывам (Слаўскі, 5, 55; Булыка, Запазыч., 21). Параўн. запазычанае з польск. таксама ўкр. лавник, лавний, рус. архаічнае лавник, літ. lóvininkas, lóvynykas.

Ла́ўнік2 ’старшы плытагон’ (дняпроўска-прыпяцкі арэал, Лобач, Рэгіян. трад.). Да ла́ва2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ла́ўнікі
Р. Ла́ўнік
Ла́ўнікаў
Д. Ла́ўнікам
В. Ла́ўнікі
Т. Ла́ўнікамі
М. Ла́ўніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)