Лаўдан (ст.-бел. лауданъ, лявданъ, 1689 г.) ’жывіца рас ліны Citus polymorphus’. Запазычана са ст.-польск. laukan, якое з с.-лац. laudanum < слгц. ladanum, ledanum < ст.-грэч. λάδανον (Слаўскі, 4, 77; Булыка, БЛ, 9, 32). У суч. бел. мове — ладан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дан ’пахучая смала, якая выкарыстоўваецца для абкурвання’ (ТСБМ). Укр., рус. ладан, ст.-рус. ладанъ, якое з грэч. λάδανον ’ладан’ < ст.-грэч. λήδανον, іан. λάδανον ’араматычная камедзь з куста’, λῇδος < араб. lādan (Фасмер, 2, 447; Бернекер, 1, 682). Сюды ж ладанка ’торбачка з ладанам’, ’пасудзіна, у якой спальваюць ладан’ (ТС). Параўн. лаўда́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)