ла́шчанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ла́шчанне ла́шчанні
Р. ла́шчання ла́шчанняў
Д. ла́шчанню ла́шчанням
В. ла́шчанне ла́шчанні
Т. ла́шчаннем ла́шчаннямі
М. ла́шчанні ла́шчаннях

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ла́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.

1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку¹.

Л. дзіця.

2. Пяшчотна дакранацца да каго-н., чаго-н., гладзіць.

Л. сабаку.

3. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне.

Сонца л. твар.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́шчыцца, -шчуся, -шчышся, -шчыцца; незак., да каго і без дап.

3 ласкаю гарнуцца да каго-н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ.

Л. да маці.

|| зак. прыла́шчыцца, -ла́шчуся, -ла́шчышся, -ла́шчыцца.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ла́ска ’любоў, пяшчота, лагоднасць’, ’ласкавасць, добрая воля, паслуга, спачувальныя, прыхільныя адносіны’, ’літасць, міласць, паблажка, спагада’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., Сл. паўн.-зах.) і іншыя значэнні гэтай лексемы ў фразеалагізмах (гл. ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. яшчэ ласка — тое ж, што і кграция (XVI ст.). Укр. ласка, рус. ласка, польск. łaska, чэш., славац. láska, славен. láska (паводле БЕР, 3, 316), балг. ласка, ц.-слав. ласка, серб.-харв. ла̏ска, макед. ласка ’ліслівасць’. Прасл. laska ’пяшчота, любоў, лашчанне, міласэрнасць, велікадушнасць, прыхільнасць, спагада, дружба’ (Слаўскі, 5, 20), якому адпавядаюць літ. lokšnùs (*lāsk‑nus) ’уражлівы, адчувальны, пяшчотны, мілы’ (Буга, Rinkt., 1, 451), лац. lascīvus ’гарэза, распуста, юрлівы’, ст.-інд. laṣati ’жадае’, lásati ’ззяе, блішчыць’, lālasas ’прагны’, ст.-ірл. lainn (< *las‑ni‑s) ’тс’, ст.-грэч. (Гесіхій) λάστη ’распусніца’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust, ням. Lust ’радасць, задавальненне, жаданне, імкненне, юрлівасць’. Да і.-е. *lās‑/*las‑/*l̥s. Агляд версій гл. Фасмер, 2, 461; Слаўскі, 5, 19–21; БЭР, 3, 316–317. Няма падстаў бачыць тут запазычанне з польск. łaska (Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)