Ла́хты ’зношанае, парванае адзенне, скамечанае і бруднае’, ’манаткі’ (клец., Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі лахі і латы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́хта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ла́хта
Р. лахты
Д. лахце
В. лахту
Т. лахтой
лахтою
М. лахце

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Лахтыдра́й ’свавольнік’ (Бяльк.). Складанае·слова ад лахты. ’адзенне’ і драць ’рваць’ і суф. ‑ай (як лятай, валачай. віхляй і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лах‑ таць < лахаць© (гл.).

Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахто‑ виналастовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)