Ла́ткі (мн.) ’фіранкі’ (нараўл., Мат. Гом.). Відавочна, семантычны перанос паводле падабенства з ла́та3 ’сетка, невад’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ла́тка ла́ткі
Р. ла́ткі ла́так
Д. ла́тцы ла́ткам
В. ла́тку ла́ткі
Т. ла́ткай
ла́ткаю
ла́ткамі
М. ла́тцы ла́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лато́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лато́к латкі́
Р. латка́ латко́ў
Д. латку́ латка́м
В. лато́к латкі́
Т. латко́м латка́мі
М. латку́ латка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ла́піць, ла́плю, ла́піш, ла́піць; ла́плены; незак., што (разм.).

Зашываць дзіркі, ставіць латкі на чым-н.

Л. бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.

Зашываць дзіркі, ставячы латкі.

Л. кашулю.

|| зак. зала́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. ла́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што (спец.).

Чысцячы, загладзіць, зняць ізаляцыю.

З. канцы правадоў.

З. месца для латкі на веласіпеднай камеры.

|| незак. зачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зала́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Паправіць, адрамантаваць, паклаўшы латку (латкі); палатаць. Залатаць мех. Залатаць страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зала́тваць

‘папраўляць, рамантаваць, паклаўшы латку (латкі), латаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зала́тваю зала́тваем
2-я ас. зала́тваеш зала́тваеце
3-я ас. зала́твае зала́тваюць
Прошлы час
м. зала́тваў зала́твалі
ж. зала́твала
н. зала́твала
Загадны лад
2-я ас. зала́твай зала́твайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зала́тваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Наладзіць адзенне, накладваючы латкі. Аблатаць спяцоўку.

2. Забяспечыць наладай адзення ўсіх або многіх. Аблатаць сям’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́таны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад латаць.

2. у знач. прым. Які мае латкі, залатаны. Перад.. [Лідай] стаяў невысокі чалавек у латанай вопратцы. Новікаў.

•••

Бядой латаны — вельмі бедны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)