лата́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лата́к латакі́
Р. латака́ латако́ў
Д. латаку́ латака́м
В. лата́к латакі́
Т. латако́м латака́мі
М. латаку́ латака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лата́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.

2. Паўкруглае або прамавугольнае прыстасаванне ў выглядзе невялікага жолаба ў млыне для ссыпання збожжа ў жорны.

Млынавы л.

|| прым. латако́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лата́к, -ка́ м.

1. лото́к; жёлоб;

млынавы́ л. — ме́льничный лото́к;

2. коры́то с лотко́м на одно́м конце́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лата́к, ‑а, м.

1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго‑н. Тут [у бярэзніку] вясной уся вёска спускае сок з бяроз.. І сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. Васілевіч. Сёмка і Жэнька ў момант .. адсунулі ўбок дашчаны латак, па якім толькі што бульба прагрукатала ў кармакухню. Паслядовіч.

2. Карыта з невялікім жолабам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лата́к1, латок, латачок, лотак, лоток ’жалабок (на страсе) для сцёку вады’ (КЭС, лаг., Некр., Варл., Бяльк., Нас., Сл. паўн.-зах., ТСБМ), ’жолаб, драўляная трубка, па якой цячэ бярозавы ці кляновы сок’ (слуц., Нар. словатв.; в.-дзв., Шатал.; Шат.), ’драўлянае карыта ў хаце’ (Маш., Сержп. Грам., Грыг.), ’прыстасаванне, якое ў жорнах рэгулюе падачу зерня на камень’ (ельск., ЛАПП) ’адтуліна (у жорнах) для выграбання мукі’ (светлаг., Мат. Гом., Мат. Маг., Шатал.), ’жолаб, якім падводзіцца вада да кола млына’ (калінк., рэч., лоеў., ЛАПП), ’посуд накшталт начовак, у якім секлі націну’ (Мат. ЛАБНГ), ’коўш’ (Ян.), петрык., добр. латакі ’пот’ (Мат. Гом.), ’рагі, што цякуць з вакон’ (петрык., акц., КЛАБНГ), латаком ’у выглядзе жалабка’, ’струменем’ (паст., ашм., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. латока ’конаўка, жолаб’ (Скарына). Укр. лотик, лотоки ’канал, па якому цячэ вада ў вадзяным млыне’, чарніг. лоточок ’жолаб у жорнах для мукі’, рус. лоток ’жолаб для сцёку вады’, ’латок’, ’чарпак’, польск. łotok ’жолаб для сцёку вады на кола ў млыне’ — запазычана з бел. (Слаўскі, 5, 219). Прасл. усх.-слав. lotokъ ’карыта, прымітыўная рына, рэчышча ракі’, якому адпавядае літ. latãkas ’жолаб, ручэй’ (Бернекер, 1, 735), letẽkas ’ручай, струмень, карына’, lekẽtas, lèkets ’трубка, па якой цячэ сок з дрэва’ (Буга, Rinkt., 1, 455–458). Аднак Бернекер (1, 735), Фрэнкель (342–343), Мюленбах-Эндзелін (2, 424) без дастатковых падстаў мяркуюць, што балт. лексемы запазычаны з бел. мовы. Агляд недакладных этымалогій гл. Фасмер (2, 523), Слаўскі (5, 319–220). Буга (Rinkt., 1, 455) у якасці крыніцы запазычання ў балт. мовах прапануе фін. lotakko, lätäkkö ’лужа, лужына’. Параўн. таксама эст. latakas ’шырокі, плоскі’. Гл. таксама латока, латочына.

Лата́к2 ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (ельск., Нар., сл.), рус. тамб. латак ’жэрдка для латання страхі’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ак (Сцяцко, Афікс. наз., 202) ад лата2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ла́тка ла́ткі
Р. ла́ткі ла́так
Д. ла́тцы ла́ткам
В. ла́тку ла́ткі
Т. ла́ткай
ла́ткаю
ла́ткамі
М. ла́тцы ла́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лото́к

1. (жёлоб) лата́к, -ка́ м.;

ме́льничный лото́к млынавы́ лата́к;

2. (для товаров) лато́к, -тка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Адкрыты прылавак для гандлю на вуліцы.

2. Тое, што і латак (у 2 знач.).

Млынавы л.

3. Ёмістасць у выглядзе каўша.

|| прым. латко́вы, -ая, -ае і лато́чны, -ая, -ае.

Латковы гандаль.

Латочны спуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лотак ’жолаб для спуску вады’ (касцюк., КЭС). Да латак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.

2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.

3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)