ласку́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ласку́т |
ласкуты́ |
| Р. |
ласкута́ |
ласкуто́ў |
| Д. |
ласкуту́ |
ласкута́м |
| В. |
ласку́т |
ласкуты́ |
| Т. |
ласкуто́м |
ласкута́мі |
| М. |
ласкуце́ |
ласкута́х |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.
Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ласку́т, ласку́ць ’акравак, абрэзак’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах.), ’шматок скуры’, ’бялізна’ (Сл. паўн.-зах.), ласку́цце ’абрэзкі, акраўкі’ (Касп., Растарг.), ласкуці́ ’дробныя кавалачкі чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. лоскут ’тс’, ’рушнік’, ’лапік (зямлі)’, ст.-рус. лоскутъ ’тс’, балг. лоску́н ’круглы кавалак мыла’. Этымолагі (Бернекер, 734; Буга, РФВ, 67, 242; Траўтман, 150; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаў-сні, 5, 351; БЕР, 3, 477–478 і інш.) звязваюць гэту лексему з літ. lãskana ’ласкуты’, lãskatas ’ануча, акравак’, laskatúoti ’вісець, віцца, махаць’, лат. lęska ’акравак’, ’камяк бруду’, с.-н.-ням. las, lasche ’ануча’ (Фасмер, 2, 521 — там жа літаратура).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ласко́тка ’гусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (Інстр. 2), ласкугок ’падлешчык’ (Бяльк.), ’лешч вагою менш аднаго фунта’ (Дэмб. 1). Магчыма, аснова звязана з ласкут (гл.). Параўн. таксама ласкір (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рызма́н ’ласкут’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’старое адзенне’ (Мат. Гродз.; Гарэц.), ’парваная адзежына’ (Жд. I), ’посцілка з рыззя’ (воран., Сл. ПЗБ), рызманы́ ’падранае адзенне, лахманы’ (ТСБМ), рызма́нты ’манаткі, лахманы’ (Янк. Мат.), рызма́нне ’парванае адзенне’ (Жд. I). Утворана ад рыззё (гл.) з дапамогай суфікса ‑ман, як лахма́н, сукма́н ’вопратка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 160–161).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)