лама́нцы, ‑аў; адз. ламанец, ‑нца, м.

Абл. Ежа — піражкі або кавалкі скавародніка з кіслага пшанічнага цеста, залітыя канапляным малаком і падсмажаныя. За квасам елі верашчаку, А потым блінчыкі на маку, А там ламанцы, праснакі З пшанічнай добрае мукі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ламанцы́ ’падсмажаныя ў канапляным малацэ піражкі ці кавалкі скавародніка’ (Нас., ТСБМ), ’праснакі з мукі і бульбы’ (Шат.), гродз. ’печыва з мукі на вадзе’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Беларуска-польская ізалекса. Параўн. польск. łamaniec ’печыва з мёдам, макам’. Параўн. таксама ламу́нкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лама́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лама́нец лама́нцы
Р. лама́нца лама́нцаў
Д. лама́нцу лама́нцам
В. лама́нец лама́нцы
Т. лама́нцам лама́нцамі
М. лама́нцы лама́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лама́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лама́нка лама́нкі
Р. лама́нкі лама́нак
Д. лама́нцы лама́нкам
В. лама́нку лама́нкі
Т. лама́нкай
лама́нкаю
лама́нкамі
М. лама́нцы лама́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ламу́нкі ’праснакі-ламанцы’ (Федар. 2). Да ламаць (гл.). Аб суф. ‑унак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праня́цца, праймуся, проймешся, проймецца; пр. праняўся, ‑нялася, ‑лося; заг. прайміся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць насычаным чым‑н. А макаў сок такі салодкі! Ламанцы ў ім, ну як калодкі — Так добра макам праняліся. Колас.

2. Глыбока пранікнуцца якім‑н. пачуццём. Праняцца павагай да старэйшых. □ А Месяц як зірнуў на зоркі, увесь праняўся жалем горкім. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́знік1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).

Рэ́знік2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.

Рэ́знік3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.

Рэ́знік4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)