лазуры́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лазуры́т
Р. лазуры́ту
Д. лазуры́ту
В. лазуры́т
Т. лазуры́там
М. лазуры́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лазуры́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Мінерал сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).

|| прым. лазуры́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лазуры́т, -ту м., мин. лазури́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лазуры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазури́т мин. лазуры́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́піс-лазу́рак, ‑рку, м.

Тое, што і лазурыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазу́р, лазу́рак ’блакіт’, ’фарба светла-сіняга колеру’ (ТСБМ; ігн., Сл. паўн.-зах., Касп.), лазу́рка ’тс’ (Нас.), ст.-бел. лазоръ, лязуръ ’блакітны камень, блакітная фарба’ (пач. XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. lazur (Булыка, Запазыч., 187) < с.-в.-ням. lāsūr(e) < с.-лац. lazurium, lasurium < араб. lāzaward < перс. lādzwärdлазурыт’, ’колер гэтага блакітнага каменя’, ’блакітная фарба’ (Слаўскі, 4, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)