лазо́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лазо́бка лазо́бкі
Р. лазо́бкі лазо́бак
Д. лазо́бцы лазо́бкам
В. лазо́бку лазо́бкі
Т. лазо́бкай
лазо́бкаю
лазо́бкамі
М. лазо́бцы лазо́бках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лазобка ’драўляны посуд (з ліпы), куды зліваюць мёд (ветк., Мат. Гом.; паўд.-усх., КЭС) або ссыпаюць муку’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. 1, Юрч., Яруш., Малч.), ’кошык, дно якога складаецца з рэдкага лыкавага пераплёту’ (Грыг.), ’кадушка аб’ёмам у тры гарцы’ (Нас.), рус. смал. ’выдзеўбаная кадушка для мёду’. Бел.-рус. ізалекса. Да лазбіць (гл.), як і лазбень, толькі з іншай суфіксацыяй. Параўн. таксама рус. лозобка ’вулей’ (без месца — Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазоўка1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).

Лазоўка2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.

Лазоўка3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.

Лазоўка4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)