Лазба́н, мсцісл. лызбан, лызбанка ’галава’ (З нар. сл., Растарг.). Пераноснае з лазбан ’збан’, як віц. лайбай ’збан’, лъчбан ’галава’ (Нар. лекс.). Да лазбень© (гл.). Пры семантычным пераносе суф. ‑ень (для назвы прадметаў паводле іх прызначэння) быў заменены экспрэсіўным суф. ‑ан, як стал- бай, начван і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лачба́н ’збан’ (Касп.), ушац. лъчбан (груб.) ’галава’ (Нар. лекс.). Да лазбан (гл.) > лажбан > ладжбан. Параўн. таксама лазьбень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)