лаба́ціна
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лаба́ціна |
лаба́ціны |
| Р. |
лаба́ціны |
лаба́цін |
| Д. |
лаба́ціне |
лаба́цінам |
| В. |
лаба́ціну |
лаба́ціны |
| Т. |
лаба́цінай лаба́цінаю |
лаба́цінамі |
| М. |
лаба́ціне |
лаба́цінах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лаба́ціна ж., прост., см. лабэ́ціна 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лаба́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Лоб чалавека або жывёлы. Мядзведзь на хвіліну аслеп, зажмурыў вочы, зароў, завыў, хацеў кінуцца на Вышамірскага. Вышамірскі адскочыў за дрэва. Мядзведзь .. стукнуўся лабацінай аб хвою і паваліўся. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаба́ціна ’выпукласць ілба’ (КЭС, лаг., КСТ), лъба́ціна ’высокі, вялікі лоб’, ’лоб чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), утворана ад прым. лабаты і суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 107).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабэціна ’вялікі лоб’ (Шат., КТС, А. Калюга), ’лоб’ (Жд. 2). Да лоб 1 (гл.). Галосную ‑э‑ ў суфіксе можна разглядаць як працяг літ. суф. ‑eta(s). Параўн. лаба́ціна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лоб; лабаціна (разм.); чало (уст. паэт.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
упа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання. Буракі добра ўпарыліся. □ Выме [баба] чыгунок цёплай вады з печы, укіне пучок травы, пакрые чыгунок зверху скавародкай, каб лепш упарылася тое зелле. Паўлаў.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы; вельмі стаміцца. Пакуль выкінулі гной з кароўніка ды пакідалі вазы, — упарыліся. Ермаловіч. — А няхай ты скісні! Замарыў мяне, аж лабаціна ўпарылася, — гаворыць Янка і выцірае хустачкаю лоб. Колас. [Ігнат Пятровіч:] — Не крой душы, Вася.. Дапамажы перанесці ў машыну рэчы. Упарыўся адзін... Шашкоў. // Узмыліцца. Упарыліся коні ад шпаркага бегу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)