лаба́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лаба́ты лаба́тая лаба́тае лаба́тыя
Р. лаба́тага лаба́тай
лаба́тае
лаба́тага лаба́тых
Д. лаба́таму лаба́тай лаба́таму лаба́тым
В. лаба́ты (неадуш.)
лаба́тага (адуш.)
лаба́тую лаба́тае лаба́тыя (неадуш.)
лаба́тых (адуш.)
Т. лаба́тым лаба́тай
лаба́таю
лаба́тым лаба́тымі
М. лаба́тым лаба́тай лаба́тым лаба́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лаба́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Бязрогі, які не мае рог.

Лабатая карова.

2. Тое, што і лабасты.

3. перан. Круглы, высокі, падобны на лоб.

Л. ўзгорак.

|| наз. лаба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаба́ты

1. разг. (с большим лбом) лоба́стый;

2. (безрогий) комо́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаба́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім выпуклым ілбом; шыракалобы. Апусціўшы лабатую вушастую галаву, .. [сабака] рынуўся насустрач мне. Савіцкі.

2. Падобны на лоб; акруглены, выпуклы. Лабаты ўзгорак. □ Жаўтагрывы, лабаты сланечнік павярнуў свой шырокі, бы рэшата, твар і пачаў углядацца на ўсход. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаба́ты ’лабасты, чалавек з вялікім ілбом’ (ТСБМ, Нас., Янк. Мат., Мат. Гом., Гарэц., Шат.), ’бязрогі (аб карове)’, ’жывёла, якая мае знак на лбе’ (Янк. Мат., Нас., Нас. Зб., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), укр. лобатий, рус. лобатий. Значэнне ’бязрогі’ ў лексемы лабаты сустракаецца ў суседніх жытом., пск. і ёнаўск. гаворках. Прыметнік, утвораны ад лоб1 і ацэначнага суф. ‑аты, для якога Карскі (2–3, 44) вылучае значэнне ’вялікая колькасць якасці’. Такельскі (ABSL, 13, 69) сцвярджае, што польск. łobaty ’вялікі’ (ля Вільні) з’яўляецца літуанізмам, якому адпавядае літ. láibas ’вялікі, моцны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

комо́лый лаба́ты, бязро́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаба́сты разг., см. лаба́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лоба́стый разг. лаба́ты, лаба́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаба́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і лабаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаба́так, лаба́тнік ’гіяцынт, Hyacinthus’ (КЭС) ад лабаты < лоб1 (гл.). Параўн. аналагічнае польск. łbica ’расліна Cyrtanthera, цыртантэра’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)