кія́шнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кія́шнік
Р. кія́шніку
Д. кія́шніку
В. кія́шнік
Т. кія́шнікам
М. кія́шніку

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кія́шнік, ‑у, м., зб.

Абл. Сцёблы кукурузы з лісцем; кукурузныя бадылі. Ад лазовага плятня, за якім узвышаўся пажоўклы кіяшнік,.. [Пятра] аддзяляла нешырокая лагчына, парослая альховымі кустамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кія́шнік1 ’сцябло кукурузы, кукурузнік’ (ТСБМ, Янк. I, Мат. Гом., Ян.). Гл. кіях.

Кія́шнік2 ’хатняя кветка’. У крыніцы (Мат. Гом., 232) даецца наступная ілюстрацыя: «Кіяшнік толькі так, для зелені, ніколі не цвіце». Таму трэба думаць, што ў даным выпадку гаворка ідзе аб нейкай расліне, а не кветцы. Гл. кіяшнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіяшы́на ’сцябло кукурузы’ (Мат. Гом.). Гл. кіяшнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)