Кія́к ’кукуруза, пачатак кукурузы’ (Янк. I). Да кій2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кія́х ’пачатак кукурузы, кукуруза’ (ТСБМ, Выг., Некр., Янк. Мат., Мат. Гом., ТС, Сержп. Грам., Нар. лекс., Жыв. сл.). Гл. кіяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кія́жына ’выпадковая палка, не апрацаваная, не абгладжаная’ (Янк. I). Да кій 1 (гл.); кій > кіяк > *кіячына з нерэгулярным пераходам у кіяжына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)